Сшы́так ’злучаныя лісты паперы ў вокладцы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сшыто́к ’тс’ (Гарэц., Ласт.). Ад сшыць ’злучыць, аб’яднаць’, гл. шыць. Наватвор па ўзору польск. zeszyt, укр. зо́шит ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ірва́лка ’машына, якая бярэ (вырывае) лён’ (Янк. III). Утворана ад ірваць, (гл.) суфіксам ‑лк‑а па ўзору малаціла, абівалка, мяшалка і да т. п. (Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́ветрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Змяніць, разбурыць што‑н. уздзеяннем ветру, кліматычнымі ўмовамі. На кольненскіх, боркаўскіх, млінкоўскіх палях стаяць велізарныя штабялі торфу з гноем, складзеныя дбала, па-гаспадарску: іх ні сонца не высушыць, ні вецер не выветрыць, ні паводка не змые. Палтаран. // Добра праветрыць, прымусіць знікнуць пад уздзеяннем ветру, свежага паветра.
2. перан. Прымусіць забыць. Сэрца — не сухое поле. З яго не выветрыш памяці па пясчынцы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчува́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчуваецца; здольны выклікаць адчуванне. Недзе далёка зашумеў бор, і па маім твары прабег лёгкі, ледзь адчувальны подых ветру. Ляўданскі. Рыгор уздыхнуў — раптоўная думка, нібы нешта жывое, адчувальнае, стукнула ў сэрца. Краўчанка.
2. Моцны, значны. Партызаны, партызан Беларускія сыны! Былі гэтыя словы.. велінымі ў сваёй мудрай прастаце і.. адчувальнымі ў сваёй спапяляючай нянавісці. Лынькоў. Пры сваіх нязначных стратах партызаны панеслі адчувальны ўдар па ворагу. Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпадко́васць, ‑і, ж.
1. Асаблівасць выпадковага.
2. Нечаканая, непрадбачаная з’ява. Па шчаслівай выпадковасці.
3. Акалічнасць, якая не абумоўлена непасрэднай прычынай. Людзі самі робяць сваю гісторыю, але да гэтага часу яны рабілі яе, не кіруючыся агульнай воляй па адзінаму агульнаму плану, нават у рамках пэўнага, абмежаванага, данага грамадства. Іх імкненні перакрыжоўваюцца, і ва ўсіх такіх грамадствах пануе з гэтай прычыны неабходнасць, дапаўненнем і формай праяўлення якой з’яўляецца выпадковасць. Энгельс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здо́рава, прысл.
Разм.
1. Добра, умела, па-майстэрску. Зроблена здорава.
2. Вельмі моцна. — І здорава ж бухаюць [гарматы] — ціха прамовіў Раман і сам сабе паківаў галавою. Колас. Асабліва здорава, зусім па-хатняму, пахла ў зямлянцы цыбуля. Брыль.
3. у знач. вык. Вельмі, надзвычай добра. — Ох, і здорава ж! Глядзіш, а ў цябе ад захаплення аж дух займае. Ракітны. — Вось гэта здорава! — не вытрымаў Рухавіты. — Значыць, самі рашылі змагацца са сваім злом? Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ускідваць нагамі. З двароў выбягалі жарабкі, люта ржалі, выбіліся, брыкалі маладымі дужымі нагамі, нястрымна гойсалі па вуліцы. Хомчанка. // Бегаць, пабрыкваючы. Конь брыкае па агародзе. // Рабіць рэзкія рухі, дрыгаць нагамі. Пад палком брыкала ў саломцы цялё. Гарэцкі.
брыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго.
Разм. Біць, удараць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёлін). Карова вельмі дачку любіла: Не брыкала яе, хвастом не біла. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбі́ны, ‑бін; адз. драбіна, ‑ы, ж.
1. Драўляная прыстаўная лесвіца. [Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. Якімовіч. У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. Пташнікаў.
2. Сялянскія калёсы з рашотчатымі бакамі. У нядзельку раненька, ледзь толькі займала чырвань па ўсходзе, Лабановіч сядзеў ужо на сене ў драбінах і выязджаў з вёскі. Колас. Двор поўніўся людскім гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накладны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які накладваецца, прымацоўваецца зверху чаго‑н. Накладныя малюнкі. Накладныя літары. // Які прышываецца, прыклейваецца зверху; які пакрывае тонкім слоем што‑н. Накладныя кішэні. Накладное серабро.
2. Які зроблены з чужых валасоў; фальшывы. Накладныя вусы.
3. у знач. наз. накладна́я, ‑ой, ж. Дакумент, па якім здаецца або прымаецца груз. Выдаць па накладной. Аформіць накладную. □ [Ад’ютант:] — Тут атрымаеце прадукты. Вось вам накладная. Новікаў.
•••
Накладны плацеж гл. плацеж.
Накладныя выдаткі гл. выдаткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.
1. Запоўніцца, усыпацца, усеяцца чым‑н. па паверхні. Зямля пакрылася снегам. Поле пакрылася ўсходамі. □ Хмызняк бліжэй падышоў да рэчкі, голыя мясціны пакрыліся асакой. Дуброўскі. // Выступіць, распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Волах пачаў чытаць, і раптам яго твар і шыя пакрыліся чырвонымі плямамі. Прокша. Маладое жыта пакрылася расою. Мележ. // перан. З’явіцца ў вялікай колькасці, у многіх мясцінах. Краіна пакрылася сеткай электрастанцый.
2. Разм. Апладніцца (пра жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)