нясі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., каго-што.

Пазбаўляць сілы, рабіць бяссільным.

Нясіліць стома рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўзна́к, прысл.

1. Непрыкметна.

Смяяцца н.

2. Хоць бы што, неўзаметку.

Доўгая дарога нам н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабло́мваць і паабло́мліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Абламаць усё, многае.

П. сухія галіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Адгарадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. участкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пааддзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Аддзяліць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. сыноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадло́мліваць і паадло́мваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адламаць усё, многае.

П. ножкі крэсла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадмыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адамкнуць адно за адным усё, многае.

П. замкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адмесці ўбок усё, многае.

П. лісце ад парога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпілаваць адно за адным усё, многае.

П. галіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. пасылкі.