валасяны́, ‑ая, ‑ое.

Які складаецца з валасоў. Валасяное покрыва. // Зроблены з валасоў. Валасяная сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лату́нь, ‑і, ж.

Сплаў медзі з цынкам (іншы раз з прымессю волава, алюмінію, марганцу).

[Ням. Latun.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́йва, ‑ы, ж.

Маленькая рыбка сямейства корушкавых, з падоўжаным і сплюснутым з бакоў целам.

[Фін. maiva — дробная рыба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабла́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паблажлівага. Адносіцца з паблажлівасцю. □ Пацяроб усміхнуўся з велікадушнай паблажлівасцю. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плацка́ртны, ‑ая, ‑ае.

З плацкартай. Плацкартны білет. // Прызначаны для пасажыраў з плацкартай. Плацкартны вагон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхамато́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з нервова-рухальным апаратам, з рухальным узбуджэннем. Псіхаматорнае расстройства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйсшы́на, ‑ы, ж.

Вялікая чарцёжная лінейка з перакладзінай пад прамым вуглом з аднаго канца.

[Ням. Reißschiene.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенсо́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў. Сенсорнае выхаванне. Сенсорная рэакцыя.

[Лац. sensorium — орган пачуццяў ад sensus — пачуццё, адчуванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стані́н, ‑у, м.

Мінерал з класа сульфідаў сталёва-шэрага колеру з аліўкава-зялёным адценнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страз, ‑у, м.

Штучны, падобны да самацветаў, камень, выраблены з хрусталю з дамешкай свінцу.

[Ад уласн. імя.]