праша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Сказаць шамкаючы. — Адна асоба чакае ваш каля ўваходу ў парк, — па-старэчы прашамкала Маша. Шамякін. — Дзень і ноч кажам вам дзякуй, — абапіраючыся на кій, прашамкаў сваім бяззубым ротам стары. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагляну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Абмяняцца быстрымі позіркамі. Хлопцы пераглянуліся і, зразумеўшы адзін аднаго без слоў, кінуліся да зарасніку. Якімовіч. Прыборны і Лясніцкі пераглянуліся паміж сабой і ўсміхнуліся. Шамякін. Сакратар і капітан пераглянуліся, і кожны апусціў вочы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’е́са, ‑ы, ж.
1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне. Калісьці.. [Жэня і Таццяна] разам вучыліся ў сямігодцы, разам удзельнічалі ў драматычным гуртку, і ва ўсіх п’есах, якія яны ставілі, ім даводзілася іграць жаніха і нявесту. Шамякін.
2. Невялікі музычны твор. Інструментальная п’еса.
[Фр. pièce.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.
Пільнаваць некаторы час. Папільнаваць коней. □ Тарас папрасіў жанчын папільнаваць мяшок і чаргу. Шамякін. Пастаім яшчэ лецечка, папільнуем [калгаснае дабро], а там, хто жыў, прыжджэ, — на зіму льга будзе і на пенсію... Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парушы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Маленькая часцінка чаго‑н.; пылінка. Гукан зняў з пяра пазногцем парушынку, акуратна падпісаў і прамакнуў. Шамякін. У пасках святла, якія коса з акна ў вугал перасякалі хату, варушыліся драбнюткія парушынкі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паху́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае моцны прыемны пах; духмяны. Пахучыя яблыкі. Пахучае мыла. □ Конік весела згрызаў маладую пахучую траўку. Колас. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч. Ляжаць на пахучай саломе прыемна і ўтульна. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаку́таваны, ‑ая, ‑ае.
Змардаваны, змучаны. Яго апраўдаюць усе, што б ні здарылася. Але сам ён [Яраш] не даруе сабе, калі гэта спакутаваная жанчына скончыць сваё жыццё на аперацыйным стале. Шамякін. Рыва пакідае есці і спакутаванымі вачыма глядзіць на старых гаспадароў. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыля́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стылягі, належыць або ўласцівы яму. Дагэтуль .. [Славік] дэманстратыўна, знаёміў сваіх стыляжных сяброў з рабочай дзяўчынай і пляваў на іх кпіны. Шамякін. Паўстае пытанне, як мог існаваць такі стыляжны тып у асяроддзі простых калгасных людзей? «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупагало́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. Да канца цёплых дзён я сцярог у Пстрычкі сад і вучыў двух яго «недаросткаў», тупагаловых хлапцоў. Гарэцкі. [Камісар:] — Тупагаловыя дурні! Яны не могуць зразумець, што партызаны і народ — гэта адно цэлае, непарыўнае. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угне́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад угнявіць.
2. у знач. прым. Якога ўвялі ў гнеў. Шыковіч перавёў позірк на свайго ўгневанага сябра, на яго маладжавы, заўсёды як бы загарэлы хударлявы твар. Шамякін. // Які выяўляе гнеў. Гаварыць угневаным голасам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)