Адпрэ́чыць ’прагнаць’ (КЭС), атпрэчыць (Янк. Мат.). Магчыма, да прэч (гл.). Параўн., аднак, адпрыччыць ’адвучыць ад дому каго’ (Шат.). Магчыма, абодва словы да апрыч, апрэч. Не можа быць выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. atprásti, atprãtinti ’адвучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Длуба́нне ’калупанне’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. dłubanie ’тс’ (да dłubać). Параўн. длу́баць (гл.). Але форма длу́банне ’тс’ (БРС) можа быць і незапазычанай, утворанай у бел. мове ад запазычанага длу́баць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накану́ні ’напярэдадні’ (ТС). Запазычана з рус., ц.-слав. накануне ’тс’, дзе ад канун ’богаслужэнне напярэдадні свята’, гл. Фасмер, 3, 38. Не выключана і самастойнае ўтварэнне ад ц.-слав. канун ’пярэдадзень’, пра што можа сведчыць заканчэнне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўлачо́ны, ст.-бел. повлочоный ’пацягнуты тканінай’ (XVI ст.). З польск. powłóczony ’надзеты, нацягнуты на што-н.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203). Аднак наяўнасць ст.-бел. повлѣчоный можа прамаўляць на карысць апошняй крыніцы запазычання — ст.-чэш. povlečeny ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́кулі ’від ткання’ (Ян.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад пярэ́куль ’перакульваючыся, куляючыся’ (Шат.; ашм., Стан.), пярэ́кулам ’перавалам’ (Нас.), што да куля́цца, куля́ць (гл.); магчыма, пры тканні парушаецца звычайны парадак дзеяння. Гл. таксама пераку́лам ’дагары нагамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аклі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго.

Назваць па імені, крыкнуць што‑н. каму‑н., каб звярнуць увагу, спыніць. Выйшла [дзяўчына] на ганак светлай, чароўнай Зарой світання. Можа, аклікнуць шчасце сваё мне, Сваё каханне? Танк. Недалёка ад лесу адзін з падарожнікаў, што ішоў ззаду і паглядаў на сонца, раптам аклікнуў таварыша. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаі́ць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго.

1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.

2. Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аберага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Засцерагаць, ахоўваць ад чаго‑н. шкоднага, небяспечнага. Янукевіч не памыкаўся уводзіць сына ў курс сваіх спраў, аберагаў яго ад трывог і сумненняў — хай хлопец вучыцца. Хадкевіч. // Вартаваць, пільнаваць. І сапраўды, што можа быць высакародней, як аберагаць спакой такіх бязвінных душ, як яго [Грыневіча] Алёшка. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да душы (у 1 знач.); звязаны з унутраным, псіхічным станам чалавека. Душэўны ўздым, Душэўная трывога. Душэўны свет. Душэўная раўнавага. □ Цішыня і душэўны неспакой пацягнулі .. [Лемяшэвіча] ў поле, можа, гэтак жа, як Наталлю Пятроўну. Шамякін.

2. Шчыры, сардэчны. Душэўныя адносіны. □ [Мелех:] Сярго — душэўны, шчыры чалавек. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)