Варо́ннік ’Veronica officinalis’ (Кіс.). Відавочна, сапсаванае слова з ад’ідэацыяй, па народнай этымалогіі, да варо́на ’птушка’, паколькі ўнутраная форма ўзятага з лац. мовы (veronica) слова была незразумелай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́ш ’перхаць’ (навагр., Жыв. сл.). Да лупе́ж (гл.). Аднак у гэтым значэнні лексема, відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе яшчэ ст.-польск. łupież ’тс’ (XVI ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лічы́льнік ’той, хто лічыць’ (Бяльк.). Да лічы́ць (гл.). У літаратурнай мове ўжываецца лічы́льшчык ’тс’ (ТСБМ). Крукоўскі (Уплыў, 121) адносіць гэта слова да калек з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма ’мама’ (Растарг., Сцяшк. Сл.) — слова з дзіцячай мовы, якое з’яўляецца скарачэннем ма́ма (гл.). Дарэдуплікацыйны стан (?). Параўн. ст.-інд. mā́ ’маці’, грэч. μᾶ, лац. ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гас ’страх’ (Нас.: ад гаси́ть). Запазычанне з польск. gas ’тс’ (а гэта з венг. мовы; гл. Брукнер, 136). Параўн. таксама рус. гас у Фасмера, 1, 396.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глу́пства ’дурасць, лухта, недарэчнасць’ (БРС, Касп.). Зыходзячы са словаўтваральных асаблівасцей (суфіксацыя), можна лічыць, што гэта слова запазычана з польск. мовы. Параўн. польск. głupstwo з ідэнтычнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабру́ткі ’зусім добры (цэлы)’ (Сцяц.). Такая суфіксацыя як быццам не характэрна для бел. мовы. Таму можна лічыць, што гэта запазычанне з польск. dobrutki (утварэнне ад dobry).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дакладнасць ’дакладнасць’ (БРС). Укр. докла́дність ’тс’. Вельмі верагодна, што гэта запазычанне з польск. dokładność. Параўн. яшчэ дакла́дны, дакла́дна, якія таксама, здаецца, з’яўляюцца запазычаннямі з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дог ’дог’ (сабака) (БРС). Рус. дог, укр. дог. Запазычанне з англ. мовы (англ. dog ’сабака’) на пачатку XIX ст. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архі́ў. Запазычана з рус. архив (Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 260; Гіст. мовы, 2, 144: у пач. XX ст.), якое з ням. Archiv (Фасмер, 1, 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)