малаво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае мала вады (пра вадаёмы). Малаводная рака.
2. Бедны вадой, вільгаццю; які мала арашаецца (пра мясцовасць). Малаводныя раёны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малакашто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае вялікай каштоўнасці; недарагі. Малакаштоўныя віды паліва. // перан. Які не мае вялікага значэння; не вельмі патрэбны. Малакаштоўныя звесткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малапрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Недастаткова прадукцыйны, які дае мала станоўчых вынікаў. Малапрадукцыйная праца.
2. Які дае недастатковую колькасць прадукцыі. Малапрадукцыйная жывёла. Малапрадукцыйная глеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Дарыды (вобласці Старажытнай Грэцыі). Дарычны дыялект. // Звязаны з архітэктурным стылем, які склаўся ў Дарыдзе. Дарычныя калоны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
картаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да картаграфіі, прыняты ў картаграфіі. Картаграфічныя знакі. Картаграфічныя прыёмы. // Які займаецца вырабам геаграфічных карт. Картаграфічная фабрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́чнік, ‑а, м.
Гіст. У старажытнасці — воін, які насіў меч. // Рамеснік, які вырабляў мячы. Сярод рамеснікаў упамінаюцца прафесіі кавалёў, слесараў, гарматнікаў, .. мечнікаў. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжзана́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рада зон, агульны для некалькіх зон.
2. Які адбываецца паміж прадстаўнікамі зон. Міжзанальны шахматны турнір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжсаўга́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рада саўгасаў, агульны для некалькіх саўгасаў. Міжсаўгасная нарада.
2. Які адбываецца паміж саўгасамі. Міжсаўгасныя спаборніцтвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагаво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які набыў пасля нагавору (у 2 знач.) чарадзейныя ўласцівасці. Нагаворная вада. // Які можа ўнушыць любоў да каго‑н. Нагаворнае зелле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недружалю́бны, ‑ая, ‑ае.
Які непрыязна, непрыхільна ставіцца да каго‑н. Хацелася крыкнуць! «Ноч — мачыха недружалюбная!» Пестрак. // Які выяўляе недружалюбнасць, непрыязнасць. Недружалюбны тон голасу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)