гектаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

Друкаваць на гектографе.

|| наз. гектаграфава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

герметызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) герметызацыю чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

графама́нія, -і, ж.

Нездаровая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, што не маюць літаратурных здольнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кафямо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і кавамолка.

Электрычная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́пець, -пця, мн. -пці, -пцяў, м. (разм.).

Тое, што і кіпцюр.

|| прым. кі́пцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кісля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., пагард.).

Тое, што і кісляціна (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́леравы, -ая, -ае.

Звязаны з успрыняццем колеру.

Колеравыя ўражанні.

Колеравая слепата — тое, што і дальтанізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́ўдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.

Адчуваць крыўду, прымаць што-н. за крыўду.

К. на несправядлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куме́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Разважаць, абдумваць.

2. Разумець што-н., цяміць, кеміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лазу́рак, -рку, м.

1. Тое, што і блакіт.

2. Фарба светла-сіняга колеру.

Малярны л.