недабі́ткі, ‑аў; адз. недабітак, ‑тка, м.
Разм. Рэшткі чаго‑н. (часцей за ўсё — арміі, банды, групоўкі і пад.). Недабіткі фашысцкай аховы адыходзяць пад напорам сілы. Брыль. Слухайце вы, Недабіткі пыхлівыя, Вось мой рахунак, Бязмерная крыўды цана: Тысячы добрых сяброў маіх выйшлі б на нівы, Калі б не вы і не ваша вайна. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Пачуццё пачцівасці да каго‑, чаго‑н., выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці і пад. Адчуваць павагу. Выклікаць павагу. Карыстацца павагай. □ Ігнась з павагай глядзеў на свайго новага таварыша і быў удзячны яму за ўвагу. Чарнышэвіч. — Дык вы партызан! — у голасе фурманаў чулася павага і захапленне. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павідне́ць, ‑ее; зак.
1. безас. Стаць відней, пасвятлець. Калі больш павіднела і туман парадзеў, стаў відаць супроцьлеглы бераг. Шамякін. Як быццам трохі павіднела — дрэвы ўжо так шчыльна не абступалі хлопца, некранута-чысты снег, здавалася, свяціўся сам па сабе. Шахавец.
2. Стаць відным, бачным. Павіднела ля лесу поле, за ракой парадзеў туман. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падго́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Спец. Парода кустоў і дрэў, якія хутка растуць і паскараюць рост павольнарастучых дрэў, а таксама парода ніжэйшага яруса лесанасаджэнняў. Ад дарогі і аж да самага Скумаўскага лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
Разм. Прычапіцца да каго‑, чаго‑н. Чаратун узяў пад рукі Валодзю і Стахея Іванавіча, Віця падчапіўся з другога боку Валодзі, а я за дзеда. Місько. — Махнём заўтра да мяне ў Грамы, прафесары! — гукае Мікола. — ..А назад можна на таварняку. Там якраз пад’ём, поезд ідзе ціха, падчэпіцеся. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажада́нне, ‑я, н.
1. Выказанае словамі жаданне, часцей чаго‑н. добрага, адрасаванае каму‑н. Пажаданне поспеху. □ Для кожнага ў.. [італьянкі] было напагатове слова падзякі ці проста пажаданне ўсяго добрага ў жыцці і працы. Лынькоў.
2. Прапанова, патрабаванне. Выказаць свае пажаданні. □ Адзін за адным .. [наведвальнікі] заходзілі ў кабінет, выкладвалі свае просьбы, меркаванні, пажаданні. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазава́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Заваліцца, запасці, абваліцца — пра ўсё, многае. Пазавальваліся кнігі за шафу. Пазавальваліся сцены. □ Толькі назва была, што бальніца: разгароджаны двор зарос палыном і крапівою, дах згніў, печы пазавальваліся, дымілі і не грэлі. Грахоўскі.
2. Разм. Улегчыся, залегчы — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Засунуць, усунуць куды‑н. усё. многае. Пазасоўваць за пояс сякеры. □ Зянькевіч спрытна пазасоўваў газеты пад салдацкую кашулю. П. Ткачоў. // Разм. Зачыніць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазасоўваць шуфляды ў стол.
2. Разм. Зачыніць на засаўку ўсё, многае. Пазасоўваць дзверы.
3. Разм. Падзець невядома куды ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Накідаць многа чаго‑н. Адкінуўшы ботам лупіну, Міша вылаяўся: — От жа разява нейкая! Куды панакідала — проста пад ногі! Карпюк. Бакі .. [ямы] пааб’язджалі, абсунуліся; на дно, дзе блішчыць каламутная, зеленаватая лужына вады, дзеці панакідалі палак, драных чаравікаў, галёшаў... Сачанка.
2. што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Зак. да па́рыцца (у 1, 2 знач.).
2. Парыцца некаторы час.
3. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Загінуць пад уздзеяннем гарачай пары — пра ўсіх, многіх. — Каб нечысць не вадзілася! — кажа яна. — Ліну яшчэ і сюды, за запечак, мо якія тараканы ці прусакі папарацца. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)