засіга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць сігаць. // Хутка пайсці, накіравацца куды‑н. Я хуценька ўсхапіўся з ложка, правёў грабеньчыкам па валасах і засігаў на Пралетарскую вуліцу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засто́ены, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і застаялы. Добра бяжыць па прымятай дарозе застоены за ноч конь. Машара. [Веньямін] зайшоў у пакой. У нос дало кіслым, застоеным паветрам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашурша́ць і зашуршэ́ць, ‑шыць; зак.

Пачаць шуршаць, шуршэць. // Прашуршаць, прашуршэць. З размаху лодка зашуршала па пяску пакатага берага і спынілася. Пальчэўскі. Зашуршэла чырвоная заслона, адчыніліся сярэднія дзверы. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дачы ​2. Дачны поезд. □ Апынуўшыся па-за сценамі дачнага дома, сябры ўздыхнулі лягчэй. Колас. // Звязаны са знаходжаннем на дачы. Дачны сезон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеравя́чына, ‑ы, ж.

Разм. Кавалак дрэва; палена. [Палонны] кінуў камень ці кавалак дзеравячыны, каб пакласці па зямлю канваіраў, а самому ў гэты час далей адбегчы ад іх. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчо́, ‑чаці, н.

Разм. Дзяўчына-падлетак. Прыйшло са школы-інтэрната шаснаццацігадовае дзяўчо. «Работніца і сялянка». [У кожнай] хаце За вымытым блакітам рам Расце па добраму дзяўчаці — Галовы ўскружваць юнакам. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяшо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мала каштуе; недарагі, танны. Сённяшніх пастухоў пазнаюць па зусім іншых прыкметах — у іх гадзіннік на руцэ, і сарочка шаўковая, і гарнітур не дзяшовы. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Разм. Маленькі кавалачак чаго‑н.; крупінка. Дробка солі. □ Стасюк адкусваў па дробцы ад хлебнай скарынкі і кідаў курам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Разм. Тое, што і духата. Васіль жа па праву госця сягоння амаль нічога не рабіў, таму не адчуваў і асаблівай душнаты. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцо́на, ‑ы, ж.

1. Род лірычнага верша ў італьянскай і старафранцузскай паэзіі сярэдніх вякоў і эпохі Адраджэння.

2. Лірычная песня, якая па гучанню набліжаецца да італьянскай народнай песні.

[Іт. canzone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)