канавакапа́льнік, ‑а, м.

Машына для канання канаў, траншэй і пад. Самаходны канавакапальнік. □ З таго боку [балота] канавакапальнік вывернуў доўгія грады чорнай зямлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́на, ‑ы, ж.

Пакрывала для ног у брычцы. Карэта рушыла. Сядок усміхнуўся, прыкрыў ногі запонай і адкінуў фіранку са слюдзянога акенца. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрасхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Скарыстаць для якой‑н. мэты, патраціць на што‑н. (звычайна поўнасцю, усё). Зрасходаваць грошы. Зрасходаваць боепрыпасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зямлі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць зямлістага. Зямлістасць пяску. □ Была адна рыска, агульная для ўсіх настаўнікаў: гэта асаблівая бледнасць і зямлістасць колеру твараў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зянко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Рэжучы інструмент для апрацоўкі ўваходнай часткі адтуліны ў металічных, пластмасавых і пад. дэталях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боезапа́с, ‑у, м.

Пэўны запас боепрыпасаў для вядзення бою. Адкінутыя з вялізнаю сілай вежы гаварылі аб выбухах боезапасаў ўнутры саміх танкаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бушпры́т, ‑а, М ‑рыце, м.

Гарызантальны або нахільны брус, які выступае ўперад з носа судна і служыць для вынясення ўперад насавых парусоў.

[Гал. boeg — пярэдняя частка карабля і spriet — шост.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабара́нцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лабаранта. Лабаранцкія абавязкі.

2. у знач. наз. лабара́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лабарантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лака́тар, ‑а, м.

Спец. Апарат для вызначэння месцазнаходжання аб’екта з дапамогай адбітых ад яго гукавых або электрамагнітных хваль. Экран лакатара. Лазерны лакатар.

[Ад лац. locare — размяшчаць, змяшчаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лекцыі, звязаны з ёю. Лекцыйныя гадзіны. Лекцыйны метад выкладання. // Прызначаны для чытання лекцый. Лекцыйная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)