Гаі́ць (БРС, Шат., Касп., Гарэц., Шпіл.). Укр. го́їти ’тс’, рус. го́ить ’даглядаць, адкормліваць’, польск. goić, чэш. hojiti, балг. гоя́ ’адкормліваць’, серб.-харв. го̀јити, славен. gojíti, і г. д. Прасл. gojiti, gajǫ. Лічыцца звязаным з *žiti, авест. gaya ’жыццё, час жыцця’, літ. gajùs ’той, што лёгка вылечвае’ і да т. п.; гл. Фасмер, 1, 427 (там і літ-pa). Іншую версію падтрымлівае Талстой (Геогр., 55): бел. гаі́ць звязана з серб.-харв. га́јити ’вырошчваць, даглядаць’, польск. gaić, чэш. hájiti і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бенефі́цый, ‑ю, м.

Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам] — любімцам каралі ў большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі, пазней яны аддаваліся ў карыстанне ў форме бенефіцыяў, спачатку ў большасці выпадкаў на ўвесь час жыцця караля, і такім чынам за кошт народа стваралася аснова новай знаці. Энгельс.

[Лац. beneficium — дабрадзейства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выка́знік, ‑а, м.

1. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам; прэдыкат. Просты, састаўны выказнік.

2. Тое, што і выразнік. У імкненні служыць мастацкім словам простаму люду ці, інакш кажучы, быць выказнікам яго гора Багушэвіч даволі часта засяроджваў увагу амаль выключна на сацыяльных аспектах жыцця. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́красліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Закасаваўшы, апусціць што‑н. напісанае, надрукаванае. Выкрасліць слова. Выкрасліць радок верша. □ Настаўнік выкрасліў прозвішча Мініча са спісу другой групы і запісаў яго ў трэцюю. Колас.

•••

Выкрасліць з жыцця — лічыць каго‑, што‑н. неіснуючым.

Выкрасліць з памяці (сэрца) — забыць, перастаць думаць аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абзаве́сціся, ‑вядуся, ‑вядзешся, ‑вядзецца; ‑вядзёмся, ‑ведзяцеся; пр. абзавёўся, ‑вялася, ‑вялося; заг. абзавядзіся; зак.

Набыць што‑н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад. Абзавесціся жывёлай. Абзавесціся мэбляй. // Стварыць што‑н., паклапаціцца аб наяўнасці чаго‑н. Тыя, каго вучыла Сцепаніда Андрэеўна ў пачатку сваёй работы, даўно сталі дарослымі людзьмі, абзавяліся сем’ямі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́ўца, ‑ы, Т ‑ам, м.

Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны, грамадскі абвінаваўца. □ Нарэшце ў Галі нібы прарэзаўся гнеўны голас, і яна пачала гаварыць не як сведка, а як абвінаваўца. Сабаленка. // Той, хто выкрывае перад грамадскасцю злачынную сутнасць дзейнасці якой‑н. асобы, сацыяльнай групы або ўкладу жыцця. Абвінаваўца самаўладства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́днасць, ‑і, ж.

1. Устойлівая агульнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і культуры, якая складаецца ў працэсе разлажэння племянных адносін і папярэднічае нацыі. Горскія народнасці. Народнасці Поўначы.

2. Тое, што і народ (у 2 знач.).

3. Нацыянальная, народная самабытнасць; вырашэнне рыс народнай культуры. Народнасць савецкай культуры. Народнасць паэзіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параўна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на параўнанні, супастаўленні чаго‑н. Параўнальны метад даследавання. □ Кантрастны, параўнальны паказ з’яў розных сфер жыцця, паказ адных з’яў на фоне другіх сапраўды ярка раскрываў і паэтызаваў тую ці іншую падзею, сітуацыю, чалавечы характар. Саламевіч.

2. Спец. Які выражае параўнанне, служыць для параўнання. Параўнальныя даданыя сказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. парыць (у 1, 2, 4, 5, 6 і 7 знач.).

па́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы, ж. (з вялікай або малой літары).

Адна з трох рымскіх багінь лёсу, якія пачыналі прасці, калі чалавек нараджаўся, пралі і пераразалі яго «ніць жыцця».

[Лац. Parca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́нтэз, ‑у, м.

1. Метад навуковага даследавання, які выходзіць з вывучэння прадмета, з’явы ў цэлым, у адзінстве і ўзаемасувязі яго частак; проціл. аналіз. // Кніжн. Злучэнне, абагульненне. Не паралельна, а ў арганічным сінтэзе паказваюцца ў творах істотныя працэсы народнага жыцця. Дзюбайла.

2. Атрыманне складаных рэчываў з больш простых. Сінтэз бялкоў. Сінтэз каўчуку.

[Ад грэч. sýnthesis — злучэнне, спалучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)