адыхо́дак, ‑дку, м.

У выразе: на адыходактое, што і на адыход (гл. адыход). Неўзабаве ўсе разышліся, толькі некалькі мужчын і хлапцоў спынілася на вуліцы закурваць на адыходак. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдыха́нне 1, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдыхаць ​1 — выдыхнуць.

2. Тое, што і выдых.

выдыха́нне 2, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдыхаць ​2 — выдахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вынахо́дства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вынаходзіць — вынайсці.

2. Тое, што вынайдзена, вынік творчай працы вынаходніка. Вынаходства кнігадрукавання. Бюро рацыяналізацыі і вынаходстваў. Атрымаць аўтарскае пасведчанне на вынаходства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выражэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выражаць — выразіць.

2. Тое, што і адлюстраванне (у 3, 4 знач.). Трэба сказаць, што адносіны паміж [Кулакоўскім і Буднікам] былі выражэннем своеасаблівай дружбы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абплы́сці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; зак., каго-што і без дап.

1. Праплысці міма ці вакол чаго‑н. Абплысці скалу. Абплысці вакол вострава.

2. Тое, што і абплаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблачы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і воблака. З галавою хаваюся ў чэрвеньскіх травах, Промні гоняцца ўслед неадступнай асвы, І чародка-града аблачын кучаравых Праплывае-плыве за прастор лугавы. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблямо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблямоўваць — аблямаваць.

2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што палосай акружае па краях другі прадмет. Рукавы з аксамітнай аблямоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кулачо́к 1, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да кулак ​1 (у 1 знач.).

2. Тое, што і кулак ​1 (у 3 знач.).

кулачо́к 2, ‑чка, м.

Незаможны, дробны кулак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купля́цца, ‑яецца; незак.

1. Падлягаць продажу, быць даступным для куплі. [Падарунак] прынёс Сцяпанку тое праўдзівае шчасце, якое не купляецца ні за якія багацці на свеце. Бядуля.

2. Зал. да купляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Памянш. да кабіна; тое, што і кабіна. Кабінкі многіх грузавікоў і гарматы былі цяпер упрыгожаны вяргінямі і ружамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)