заво́страны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завастрыць.

2. у знач. прым. З вострым канцом; востраканцовы. Завостраны шпіль вежы. // Дробны, вуглаваты (пра твар, рысы твару і пад.). Часамі з натапыраных лахманоў паказваўся дробны твар, худы і завостраны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Разм. (звычайна са словамі «многа», «доўга» і пад. і з адмоўем «не»). Паваяваць некаторы час. [Юзік:] — Вось белякам і крута прыходзіцца. Спераду — чырвоныя, ззаду — партызаны. Нябось, доўга не наваююць. І гарматы замежныя не памогуць... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.

Разм.

1. Натрэсці, наабіваць з дрэва, куста нейкую колькасць пладоў. [Гарасім].. поўзаў пад яблыняй і збіраў падалкі. Ранішняя навальніца накалаціла іх шмат. Чарнышэвіч.

2. Разм. Нагатаваць якой‑н. стравы, размешваючы калатоўкай; намяшаць. Накалаціць заціркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неданасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Знесці што‑н. няпоўнасцю з аднаго месца ў другое. Неданасіць сена ў стог.

2. Не зусім, няпоўнасцю знасіць (адзенне, абутак і пад.). Неданасіць сукенку.

3. Нарадзіць раней нармальнага тэрміну. Неданасіць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыма́нне, ‑я, н.

Немагчымасць або нежаданне прыняць, прызнаць што‑н., пагадзіцца з чым‑н. (пра думкі, погляды, прынцыпы і пад.). Герой яго [Марціновіча] апавяданняў — чалавек шчодрай душы, унутрана багаты, высакародны, паслядоўны ў сваім непрыманні мяшчанскай маралі і філасофіі эгаізму. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасяка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Засячы, зрабіць зарубкі на ўсім, многім. Пазасякаць дрэвы.

2. Параніць усё, многае. Пазасякаў конь ногі.

пазасяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Засячы, збіць, забіць усіх, многіх розгамі, бізуном і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Лапаць некаторы час. Не адказваючы, брыгадзір накінуў павады на шыю Мяцеліцы, палапаў яе пад грывай і пайшоў у канюшню. Брыль. [Андрэй] падняў .. руку, палапаў пальцамі зверху па шафе — гільзы бразнулі адна аб адну. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і тануць. [Салдат-ветэран:] З той вайны гэты край мне знаёмы, У балотах і рэках не раз патанаў... Бачыла. Вёскі проста патанаюць у пладовых садах. В. Вольскі. Людскія галасы патанаюць пад шатамі дрэў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патранта́ш, ‑а, м.

Сумка з гнёздамі для патронаў. Янук агледзеў зброю, патранташ. Развітваючыся, ён прытуліў Раіну да грудзей: — Бывай, мне час... Танк. [Апанас Фаміч] кінуў здабычу пад ногі, выняў са ствалоў пустыя гільзы і стаў іх засоўваць у гнёзды патранташа. Ракітны.

[Ням. Patrontasche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Злёгку, час ад часу трашчаць. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас. [Сюзана] ішла праз скверык, і пад яе нагамі ледзь чутна патрэскваў вячэрні лядок. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)