ва́за, ‑ы, ж.
Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння. У вазе крыштальнай — Адкуль узяліся зімою? — Цудоўныя ружы. Тарас. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.
[Фр. vase.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзюба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікай дзюбай. Дзюбаты бусел. □ Гараць, як стужкі, каля хаты Дарожкі з клумбамі. На іх Арол красуецца дзюбаты. Колас.
2. Падобны на дзюбу. Прыйшоў бухгалтар у акулярах, з чорнымі вусікамі пад крыху дзюбатым носам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзярка́ты, ‑ая, ‑ае.
Рэзкі, надрыўны, з хрыпатой (пра гукі, голас і пад.). Панурыя, змораныя, мокрыя да пены каровы рыкалі на ўвесь лес. Доўга вісела дзяркатае, сухое рэха. Пташнікаў. Раз-пораз з недалёкай таварнай станцыі даносіліся дзяркатыя гудкі паравозаў. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́ла, ‑а, н.
Ствол агнястрэльнай зброі. Шумідуб моўчкі чысціў дула кулямёта, час ад часу настаўляючы яго на агонь і пазіраючы, як у падзорную трубу. Шчарбатаў. // Выхадная адтуліна ствала. Лейтэнант.., убачыўшы пад носам дула нагана, даволі спрытна ўзняў рукі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карусе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Ісці, ляцець і пад. кругамі; кружыць. Самалёты.. развярнуліся і пачалі каруселіць усё бліжэй і бліжэй. Лынькоў. Руневіч сядзіць каля апушчанага акна і.. глядзіць, як кружацца, паволі каруселяць за цягніком напоеныя сонцам палеткі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катара́кт, ‑а і ‑у, М ‑кце, м.
Спец.
1. ‑у. Вадаспад вялікай шырыні пры невялікай вышыні падзення. Катаракт Ніла.
2. ‑а. Спец. Прыстасаванне для гашэння ваганняў і аслаблення ўдараў, якія ўзнікаюць у машынах, чыгуначных вагонах, аўтамабілях і пад.; дэмпфер.
[Ад грэч. katarrháktēs — вадаспад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэманстраты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Задзірлівы, знарок падкрэслены. Дэманстратыўны адказ. Дэманстратыўныя паводзіны.
2. Звязаны з дэманстрацыяй (у 5 знач.). — Паслаць групу пад.. камандай [Майбарады] на той бераг. Так? Яна зойдзе ў тыл, нападзе на батарэю... — Наробіць шуму. Пачне дэманстратыўную атаку. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўла́к, ‑а, м.
1. Зацвярдзенне, пухліна ў выглядзе гуза на целе чалавека, жывёлы. // Мускул, які выступае на шчоках пры сцісканні сківіц. Пад карычневай плямай маёравай шчакі ўсхадзіўся жаўлак, і здавалася: на шчацэ варушыцца мыш. Лынькоў.
2. Акруглены кусок мінералу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́жаль 1, ‑я, м.
Драпежны начны жук.
жу́жаль 2, ‑ю, м.
Абл.
1. Шлак. Паравоз пад парамі. Побач пуцейцы мяняюць падпаленыя жужалем шпалы. Навуменка.
2. Гразевая або гнаявая жыжка. Нехта сіліўся выпаўзці з жужалю, хапаючыся за сухі чарот. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́ўчык, ‑а, м.
1. Разм. Прыкметнае біццё артэрыі (пераважна на скроні); нервовае торганне павека. [Верхаводка:] І наогул, давай пра жонку не будзем. А то ў мяне ажно жыўчык пад вокам пачаў дрыжаць. Вось, бачыш? Губарэвіч.
2. Мужчынская палавая клетка; сперматазоід.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)