стая́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Вертыкальны брус, які служыць апорай для чаго-н., вертыкальная труба і пад.

2. У будынках: цагляны слуп з комінам ад столі да страхі.

|| памянш. стаячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. стаяко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -хо́вак, ж.

1. гл. страхаваць.

2. Грашовая кампенсацыя, што выплачваецца страхавой установай страхавальніку.

Атрымаць страхоўку.

3. Страхавы ўзнос (разм.).

Заплаціць страхоўку.

4. Гарантыя ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

Зрабіць што-н. для страхоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схала́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сярэдневяковая філасофія, якая стварыла сістэму штучных, чыста фармальных, лагічных аргументаў для тэарэтычнага абгрунтавання дагматаў царквы.

2. Фармальныя веды, адарваныя ад жыцця, якія грунтуюцца на адцягненых разважаннях, што не правяраюцца вопытам.

|| прым. схаласты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сядзя́чы, -ая, -ае.

1. Такі, які сядзіць.

Убачыць сядзячага зайца.

2. Такі, які бывае, калі сядзяць.

Заснуць у сядзячай позе.

3. Звязаны са знаходжаннем на адным месцы; маларухомы.

Сядзячая работа.

4. Прызначаны для сядзення (разм.).

У аўтобусе 40 сядзячых месц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тамі́ць, тамлю́, то́міш, то́міць; то́млены; незак.

1. каго-што. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).

2. каго-што. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.

3. што. Вытрымліваць пры пэўных умовах для атрымання неабходных якасцей (спец.).

Т. цэлюлозу.

|| наз. тамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыту́нь, -ю́ і тыту́н, -у́, м.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой утрымлівае нікацін.

2. Высушанае і дробна нарэзанае або расцёртае лісце гэтай расліны, якое ўжываецца для курэння.

|| ласк. тытуне́ц, -нцу́, м. (да 2 знач.).

|| прым. тытунёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнавы́, -а́я, -о́е.

1. Напісаны начарна; неканчатковы.

Ч. варыянт рукапісу.

2. Прызначаны для запісу начарна.

Ч. сшытак.

3. Дапаможны, падсобны (пра работу).

4. Звязаны з першапачатковай стадыяй вытворчасці.

Чарнавая фрэзероўка.

5. Са значнай колькасцю прымесей (пра металы; спец.).

Чарнавая медзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чо́ртаў, -ава.

1. гл. чорт.

2. Вельмі дрэнны, непрыемны (разм.).

Ч. мароз.

Чортава работа.

3. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць вялікую колькасць, ужыв. для іх узмацнення (разм.).

Чортава процьма.

Чортава вока — акно ў балоце.

Чортаў тузін — пра лічбу 13.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шко́да¹, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Пашкоджанне, урон, страта.

Зрабіць шкоду гаспадарцы.

Без шкоды для справы.

Зрабіць на шкоду каму-н.

2. Страта, прычыненая жывёлай, патрава і месца на зямлі, дзе жывёла можа зрабіць патраву.

Цяля нарабіла ў агародзе шкоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Размяшчэнне якіх-н. экспанатаў у пэўным парадку для агляду.

Э. твораў мастака.

2. Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора, у якой выкладаюцца матывы і абставіны, што папярэднічаюць развіццю сюжэта (спец.).

|| прым. экспазіцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)