недаразві́ты, ‑ая, ‑ае.
Які не дасягнуў поўнага развіцця, затрымаўся ў росце, развіцці. Недаразвітае насенне. // Які вылучаецца недастатковым развіццём разумовых здольнасцей. Недаразвітае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несуцяша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не прыносіць суцяшэння, заспакаення. Несуцяшальныя весткі. // Які цяжка, нельга суцешыць. Вайна пакінула глыбокія раны, прынесла несуцяшальнае гора. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навадны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які часова наводзіцца для пераправы. Навадны мост.
2. Які наводзіць на правільны адказ, дапамагае знайсці яго. Навадное пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надстаўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які з’яўляецца надстаўкай (у 2 знач.). Надстаўная частка коміна.
2. Які мае надстаўку (у 2 знач.). Надстаўны рукаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лектара, лектараў, уласцівы ім. Лектар спі вопыт. Лектарскі стаж. // Які складаецца з лектараў. Лектарская група.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвальве́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рэвальвера. Рэвальверны стрэл. Рэвальверная кабура.
2. Спец. Які можа рухацца.
•••
Рэвальверны станок гл. станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
састо́ены, ‑ая, ‑ае.
Які пасля стаяння даў асадак. Састоены раствор. // Які, стоячы, дайшоў да такой ступені, каб зверху сабралася смятана. Састоенае малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селе́ктарны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да селектара. Селектарны апарат. Селектарная ўстаноўка.
2. Які выконваецца, ажыццяўляецца з дапамогай селектара. Селектарная сувязь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарта́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Спарты, спартанцаў. Спартанскія воіны.
2. Які ўласцівы спартанцу, вызначаецца стрыманасцю; суровы. Спартанскі характар жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спі́нінгавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спінінга, прызначаны для яго. Спінінгавы спорт. Спінінгавая шпуля. // Які робіцца пры дапамозе спінінга. Спінінгавая лоўля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)