капа́², -ы́, мн. ко́пы і (з ліч. 2, 3, 4) капы́, коп, ж.

Даўнейшая адзінка лічэння: шэсцьдзясят штук чаго-н.

К. снапоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капюшо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення.

Паліто з капюшонам.

|| прым. капюшо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарава́нне, -я, н.

Чароўная сіла каго-, чаго-н., а таксама стан таго, хто адчувае на сабе такую сілу.

Навакольная прыгажосць выклікае з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Чэрпаючы, набраць якую-н. колькасць вадкасці.

З. вады.

|| незак. зачэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згадзі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зго́дзіцца; зак.

Аказацца прыгодным, спатрэбіцца.

Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згале́лы, -ая, -ае.

1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, палі і пад.).

Згалелыя нівы.

2. перан. Збяднелы.

З. шляхцюк.

|| наз. згале́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

Нанесці каму-н. значныя фізічныя пашкоджанні.

З. у бойцы.

|| незак. зняве́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зурна́, -ы́, мн. зу́рны і (з ліч. 2, 3, 4) зурны́, -аў, ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільнотраста́ і (пасля галосных) льнотраста́, -ы́, ДМ -сце́, ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.

Шаўкавістая л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імперыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Руская залатая манета з 1775 г. вартасцю 10 руб., а пасля 1897 г. — 15 руб.