па́сма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж.

П. лёну, канапель.

2. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы (спец.).

3. Пучок валасоў, прылеглых адзін да аднаго або зліплых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрана́т, -у, Ма́це, м.

1. У Старажытным Рыме: форма апекі, якая ажыццяўлялася патронамі² (у 1 знач.).

2. Форма выхавання дзяцей, якія страцілі бацькоў, у сем’ях працоўных па даручэнні дзяржаўных органаў.

|| прым. патрана́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́маўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мавак, ж.

1. Устойлівы выраз, пераважна вобразны, які не складае, у адрозненне ад прыказкі, закончанага суджэння і не з’яўляецца афарызмам.

2. Словы, якія часта кім-н. паўтараюцца; прыгаворка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дасць, -і, ж.

1. Вясёлае пачуццё, адчуванне вялікага душэўнага задавальнення.

Скакаць ад радасці.

Паведаміць з радасцю.

2. Падзея, абставіны і пад., якія даюць асалоду, шчасце.

Паехаць у госці да бабулі — самая вялікая р. для дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трады́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звычаі, погляды, нормы паводзін і пад., якія перадаюцца ад папярэдніх пакаленняў наступным.

Гістарычныя традыцыі.

Традыцыі продкаў.

2. Парадак, звычай, што ўстанаўліваецца ў паводзінах, быце.

Т. адзначаць дзень нараджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохвуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама прадмет такой формы.

Прамавугольны т.

Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

феерве́рк, -у, мн. -і, -аў, м.

Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных свят, урачыстасцей і пад.

Святочны ф.

Ф. слоў (перан.: пралішняе мнагаслоўе).

|| прым. феерве́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́на, -ы, ж.

1. Зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай у стаячай і малапраточнай вадзе.

2. перан. Аб тым, што засмоктвае, аблытвае, пазбаўляе волі, свабоды дзеяння.

Ц. абывацельшчыны.

|| прым. ці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́лты, ‑аў; адз. няма.

Група старажытных індаеўрапейскіх плямён, якія гаварылі на балтыйскіх мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беларусазна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мову, пісьменнасць і культуру беларусаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)