галі́ць, галю, голіш, голіць; незак., каго-што.
1. Зразаць брытвай валасы; брыць. Сяргей Суравец толькі кончыў валіць свой пушок на барадзе і мыўся над ражкаю. Крапіва.
2. Не насіць барады і вусоў. [Шаблюк] насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бездапамо́жнасць, ‑і, ж.
Стан бездапаможнага. Першы раз баявы камандзір адчуў сваю бездапаможнасць; на яго вачах паміраў самы родны, блізкі чалавек, а ён не ведаў, што рабіць, чым дапамагчы. Шамякін. Джулля, пакутуючы ад свае бездапаможнасці ў такім паядынку, толькі кусала вусны. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абста́віцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.
1. Паставіць што‑н. вакол сябе; абкружыць сябе чым‑н. Абставіцца крэсламі.
2. Абзавесціся, забяспечыць сваё жыллё мэбляй. У яго позірку [Кірыла] злавіў нешта падобнае на знявагу ці насмешку: «Сядзіш, пісака, у кабінеце? Бач, як абставіўся». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзервуа́р, ‑а, м.
1. Ёмістасць, пасудзіна для вадкасцей і газаў. Па .. [трубах] нафта цякла ў трапы, дзе ад яе аддзяляўся газ, і далей — у велізарныя рэзервуары. Шамякін.
2. перан. Крыніца, зборнік чаго‑н. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.
[Фр. réservoir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Тое, што і калаўрот (у 1 знач.). Манатоннае гудзенне самапрадкі, няроўнае святле лучыны.. — усё гэта наганяла такую нуду і роспач, што хацелася зрабіць немаведама што, абы не сядзець вось так. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
світа́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і світанне. Світанак. На фоне пасвятлелага неба, над садамі і хатамі апускаецца адзін і падымаецца другі канец калодзежнага жураўля. Шамякін. Нездарма ж мы на світанку жыцця любілі глядзець на зямлю праз каляровыя шкельцы. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бестакто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі; нетактоўны. Але ж перад.. [Лёдзяй] стаяла не проста аслепленая непрыязнасцю, бестактоўная эгаістка, а Юркава маці. Карпаў. // Неадпаведны абставінам; недарэчны. [Лемяшэвіч] гэтак жа, як і Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блізару́касць, ‑і, ж.
1. Недахоп зроку, пры якім вочы дрэнна бачаць аддаленыя прадметы. Зося ўзяла здымак, паднесла блізка да вачэй, хоць блізарукасці ў яе Кірыла раней не прыкмячаў. Шамякін.
2. перан. Няздольнасць ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачнасць. Палітычная блізарукасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браня́, ‑і, ж.
1. У старадаўнасці — засцерагальнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга. Без лат, у лагах і брані Чые, чые тут ногі не хадзілі! Астрэйка.
2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́льгаць, ‑і, ж.
Вада, вадкасць. Дрэвы прагнулі вільгаці і спускалі, скручвалі лісце. Шамякін. І вочы.. [маці] затуманіліся, зноў укрыліся здрадніцкай вільгаццю. Лынькоў. // Сырасць. Вечарэла. З балот пацягнула цёплаю вільгаццю. Колас. Вільгаць ішла з лясоў і туманамі асядала на голую зямлю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)