рэда́ктар, а, м.

1. Той, хто правіць, рэдагуе які‑н. тэкст, рукапіс. Літаратурны рэдактар.

2. Кіраўнік выдання (газеты, кнігі і пад.), які зацвярджае яго змест. Чарнявы намячаўся калі не ў рэдактары, дык у намеснікі рэдактара першай беларускай газеты, якая мелася выходзіць у бліжэйшыя дні. Колас. У прыемнай рэдактара было бязлюдна. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́йбіт, а, М ‑біце, м.

Той, хто сее зерне, засявае зямлю насеннем. Прыйшла вясна, глушцы такуюць, Гукае сейбітаў зямля. Бялевіч. У глебу цёплую і мяккую, як пух, Насенне сейбіт радасна раскідаў. Пушча. // перан.; чаго. Той, хто распаўсюджвае сярод людзей веды і пад. Месца [Нявіднага] зоймуць тысячы новых сейбітаў буры і змагання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́нечкі, ‑чак; адз. няма.

1. Разм. Памянш.-ласк. да сені. Калі ў сенечках пачуліся цвёрдыя крокі і ў пакойчык зайшоў змакрэлы старшы лейтэнант, я ведаў, што рабіць. Навуменка.

2. Абл. Кладоўка пры хаце; клець. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіня́к, а, м.

1. Пасінелае месца на целе, твары як след ад удару і пад. Саўка, змяты і збіты, у сіняках і з наручнікамі, ступіў крокі два да стала і спыніўся. Колас. Усё цела хлопчыка было ў сіняках, правая рука распухла і не згіналася. Сіняўскі.

2. Меданосная ядавітая расліна сямейства бурачнікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стырно́, а, н.

1. Руль. Камбайн папыхвае дымком, Здаецца — люльку курыць. Сядзіць Аўдуля за стырном, Пад сонцам вочы жмурыць. Калачынскі.

2. перан.; чаго або якое. Кніжн. Тое, пры дапамозе чаго кіруюць чым‑н. Наша партыя .. разбіла і скінула ўладу капітала ў Расіі і ўзяла дзяржаўнае стырно ў свае рукі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ня, ‑і, ж.

1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам. Люблю твае, Нарач, затокі і тоні. Танк. Хадзіў бы на тоні па возеры Нарач, І золак страчаў, і душою мужнеў. Лужанін.

2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду. Толькі што .. [мужыкі] выбралі рыбу з апошняй тоні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Незак. да увесціся.

2. Уст. Ісці ў царкву з дзіцём на ўводзіны (у 3 знач.). Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «уводзіцца» каля сёмухі, каму каля Пятра, каму на каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін. Колас.

3. Зал. да уводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упача́тку, прысл.

Спярша, спачатку. Гэтая сустрэча, радасная ўпачатку, пад канец зусім сапсавала .. настрой [Івана Іванавіча]. Быкаў. А сціплага, не кідкага да славы Мітрафана ўпачатку зусім бянтэжыла: пасёлак сталі называць яго імем. Ракітны. // На самым раннім этапе. Вясна была яшчэ ўпачатку, Але снягі ўжо раставалі, І дружна ў полі балбаталі Раўкі, рачулкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фант, а, М ‑нце, м.

1. толькі мн. (фа́нты, ‑аў). Гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць тыя ці іншыя жартаўлівыя заданні. Вечар скончыўся гульнямі. Селі гуляць у «фанты». Колас.

2. Прадмет, уладальніку якога паводле жараб’ёўкі прызначаецца як штраф пэўнае, звычайна жартаўлівае, заданне. // Заданне, якое даецца ўдзельніку гульні ў якасці штрафу.

[Ад ням. Pfand — заклад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хло́пчык, а, м.

Дзіця або падлетак мужчынскага полу. Два старэйшыя хлопчыкі, Косцік і Шурка, снедалі цяпер разам з бацькам і госцем. Брыль. Сярод іх [дзяцей] былі хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Колас. Ужо з самых малых сваіх год хлопчык пачаў уваходзіць у працоўнае жыццё сваіх бацькоў і ўсіх навакольных простых, працавітых людзей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)