віні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго.

Разм. Тое, што і вінаваціць. [Павел Іванавіч:] — Я, калі пачынаю думаць пра гэта, дык, па праўдзе сказаць, перш за ўсё віню самога сябе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віто́к, ‑тка, м.

1. Адзін абарот спіралі. Віток спружыны. // Тое, што навіта ў выглядзе спіралі. Віток абмоткі.

2. Поўны абарот вакол чаго‑н. Віток касмічнага карабля вакол Зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ветраць, ‑ае; зак.

1. Пазбавіцца вільгаці, высахнуць. Смала выступіла скрозь [на будынках] жоўтымі пацеркамі, якія за гады выветралі, высахлі і пачырванелі. Чорны.

2. Тое, што і выветрыцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыята́ж, ‑у, м.

1. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн на тавары ў капіталістычным грамадстве з мэтай атрымання прыбытку.

2. Тое, што і ажытацыя.

[Фр. agiotage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апіва́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.

Разм. Тое, што і апівала. Ваяводскае начальства.. вырашыла паслаць гэтага апіваку на падножны корм, назначыўшы войтам у нашу гміну. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лажыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Тое, што і выкласці. [Мужчыны] вылажылі з лодкі на мост і занеслі на бераг усю сваю гаспадарку. Брыль. Даніла вылажыў свой план. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Тое, што і узрадавацца. Янка Купала вельмі абрадаваўся майму прыезду. Хведаровіч. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы; Р мн. ‑шывак; ж.

Тое, чым абшыта што‑н. Футравая абшыўка. □ Як толькі вусаты ўбачыў Зосю, адразу ж забарабаніў у абшыўку машыны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак.

Тое, што і агаліць (у 7 знач.). Пакуль нашы разведчыцы і праважатыя з’ядуць крупнік, абгалю ўсіх не горш, як у гарадской цырульні. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абго́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Бегаючы, пабыць у многіх месцах. Не дзіва: абгойсаў жа ўвесь горад. Затое.. у мяне ў партфелі тое, чаго я шукаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)