тэлеві́зарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлевізара. Тэлевізарны экран. // Прызначаны для тэлевізара. Тэлевізарны столік, // Звязаны з вырабам тэлевізараў. Тэлевізарны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеста́нцыя, ‑і, ж.

Комплекс устройстваў і збудаванняў, якія служаць для падрыхтоўкі праграм тэлевізійнага вяшчання і іх перадачы шляхам радыёхваль; тэлевізійная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узроўняме́р, ‑а, м.

Прыбор для прамысловага вымярэння або кантролю ўзроўня вадкасці або сыпучых рэчываў у рэзервуарах, сховішчах, тэхналагічных апаратах і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фато́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выпраменьвання і паглынання фатонаў; які выкарыстоўвае гэтыя з’явы для руху. Фатонная ракета. Фатонны рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да фашын. // Прызначаны для фашын. Фашынны хвораст.

2. Зроблены з фашын. Фашынная дамба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флатацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да флатацыі, прызначаны для флатацыі. Флатацыйны апарат. // Які атрымліваецца ў працэсе флатацыі. Флатацыйныя адходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

характарысты́чнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць характарыстычнага. Моцная экспрэсіўнасць, дакладны сялянска-бытавы каларыт, наогул яркая характарыстычнасць уласцівы для мовы большасці герояў [М. Лобана]. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха-ха́ і ха-ха-ха́, выкл. гукапераймальны.

Служыць для перадачы гучнага смеху, рогату. — Ха-ха-ха! — заліваецца смехам Амелька. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Прыстасаванне для рэзкі хлеба. Электрычная хлебарэзка.

2. Разм. Жан. да хлебарэз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыгарэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыгарэты. Цыгарэтны дым. // Прызначаны для вырабу цыгарэт і іх захавання. Цыгарэтны тытунь. Цыгарэтная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)