клю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Аднакр. да кляваць.
2. Выпіць гарэлкі, віна; напіцца да ап’янення. Швагер клюнуў, відаць, ніштавата. Здараецца гэта з ім рэдка. Брыль.
•••
Клюнуць носам — упасці наперад, ударыўшыся носам.
Курыцы недзе клюнуць — пра цеснату, адсутнасць свабоднага месца дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць дробнымі каплямі (пра дождж). Калі пачаў крапаць дождж, Вася пакрыў жыллё палаткай і скамандаваў дзецям забірацца ў сярэдзіну. Мележ.
2. Пакрываць крапінамі што‑н., наносіць крап. Крапаць чарнілам на паперу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імжы́ць, ‑жыць; незак.
Ісці, падаць, асядаць дробнымі каплямі (пра дождж). Надвор’е было асенняе: слаба імжыў дробны дождж. Нядзведскі. / у безас. ужыв. З раніцы зноў імжыла, і імжа паступова пераходзіла ў густы і порсткі дождж. Хадкевіч. Звечарэла. Перастала імжыць, аціхла, — не ўгледзелі калі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржа́ць і ржаць, (і)ржу, (і)ржэш, (і)ржэ; незак.
1. Абзывацца ржаннем (пра каня). Дзіка ржалі коні, бегаючы з сёдламі, без ездакоў, па скалечанаму полю. Гурскі.
2. Разм. Гучна, нястрымана смяяцца; рагатаць. Клас стагнаў, вохкаў, іржаў, качаўся ад смеху на лаўках. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ісці́ся, ідзецца; пр. ішлося; безас. незак., каму, з прысл. або адмоўем.
Разм. Пра наяўнасці жадання, магчымасці і ўмоў ісці. Снег быў глыбокі, пульхны, але добра трымаў лыжы. Ішлося вельмі лёгка. Алешка. Ішлося лёгка, ногі самі неслі, не разбіраючы — дзе суха, дзе гразка. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казя́ўка, ‑і, ДМ ‑зяўцы; Р мн. ‑зявак; ж.
Усякае маленькае насякомае; кузурка. Аб фару стукнулася нейкая казяўка велічынёй з жука і немаведама дзе дзелася. Ермаловіч. // перан. Пра нікчэмнага чалавека. — Класавая помста? — нашто помста? Гэта задужа вялікі гонар для такой казяўкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канды́ба, ‑ы, ж.
1. Разм. Пра кульгавага чалавека.
2. толькі мн. (канды́бы, ‑дыбаў). Абл. Хадулі. Спачатку хлопец не мог і кроку ступіць на мыліцы, а потым успомніў, як хадзіў некалі на кандыбах, і зашпацыраваў на трох нагах лепш, як на дзвюх. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закру́глены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закругліць.
2. у знач. прым. Круглявы, акруглы. Закруглены вугал дома. □ Закруглены краі спражкі так ёмка слізгаў па скуры, што не пакідаў знаку. Маўр.
3. перан.; у знач. прым. Гладкі, закончаны (пра стыль мовы). Закругленая фраза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.
1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку. // Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.
2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.
•••
Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль. // Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка. // Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.
2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)