за́жыва, прысл. (у спалучэнні з дзеясл. «хаваць», «паліць» і пад.).
Жывым, у жывым стане. — Сам збіраецца сто год жыць, а другіх зажыва хавае. С. Александровіч. Сям’ю Кошуб — бацьку, маці, старэйшага брата і маленькую сястрычку — фашысты спалілі зажыва. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Анямець, адзеравянець ад застою крыві. Ад доўгага сядзення ацяклі, замлелі ногі. Гамолка.
2. Зрабіцца млявым пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Замлела сэрца ў Данілы, І пацямнеў свет у вачах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыві́цца, ‑крыўлюся, ‑крывішся, ‑крывіцца; зак.
1. Стаць крывым, несіметрычным; перакасіцца. Перакрывілася страха. Перакрывілася дошка.
2. Скрывіцца ад болю, страху і пад. (пра твар, губы). Твар у .. [Мартына] перакрывіўся ад страху, плечы, як у старога дзеда, сагнуліся ў дугу. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піло́н, ‑а, м.
Масіўная, часцей за ўсё прамавугольная калона, якая падтрымлівае аркі, скляпенні, афармляе па баках уваходы ў паркі, на масты і пад. З таго боку, дзе быў парадны пад’езд, яшчэ захаваліся чатыры пілоны з закручанымі капітэлямі. Чыгрынаў.
[Грэч. pylōn — вароты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́дсвіст, ‑у, М ‑сце, м.
Свіст, які суправаджае танец, спеў, ігру і пад. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала .. пыл развясёлае войска. М. Стральцоў. З ложка чулася адно мірнае, з тонкім .. подсвістам храпенне. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правады́р, ‑а, м.
1. Ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа). І гэта зусім зразумела, Напісана чорным па белым: — Наш Ленін — свабода і мір, Працоўных усіх правадыр! Бялевіч.
2. Той, хто кіруе кім‑, чым‑н. (племем, войскам, атрадам і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́нчыць, ‑чу, ‑чыю, ‑чыць; зак.
1. Абазвацца енкам. // што і без дап. Сказаць з енкам. Калі пад Міканорам-злодзеем прагучала знянацку «стой», ён вымавіў, хутчэй «праенчыў» толькі адно слова — «А бра-а-тачка!». Каваленка.
2. Паенчыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́рак, ‑рка, м.
Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту. Карпюк. Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́цемкам, прысл.
У час прыцемку, на змярканні або на світанні. [Разведчыкі] павінны былі хутка вярнуцца, бо выехалі ранкам, яшчэ прыцемкам. Пестрак. Уставаў [Адам Блецька] заўсёды прыцемкам. Чорны. Пад канец работы, прыцемкам, да камсамольцаў прыбег Данілаў Кастусёк і перадаў Міхасю запіску. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыця́ць, прытну, прытнеш, прытне; прытнём, прытняце; пр. прыцяў, ‑цяла, ‑цяло; заг. прытні; зак., каго-што.
Заціснуць, прыціснуць. Губы прыцяць. // перан. Затаіць, захаваць. Імкнучыся як-небудзь прыцяць у сабе нядобрыя прадчуванні, Рыбак пад сцяной пачаў прыслухоўвацца да Дзёмчыхі. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)