спалучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
Аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці, гармоніі; злучыцца адначасова; сумясціцца. У творах Дастаеўскага спалучыліся з выключнай сілай праніклівы псіхалагізм, інтэлектуальная глыбіня мысліцеля і страснасць публіцыста. «ЛіМ». Аповесць «Першае каханне» [А. Марціновіча] цікавая перш за ўсё тым, што ў ёй своеасабліва спалучыліся ваенная тэма і сучаснае жыццё. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да сплысці.
2. Спадаць, спускацца, звісаць (пра тканіну, валасы і пад.). З плеч сплываюць яе косы, Як бы сонца косы, І іскрацца, як на сонцы Брыльянцісты росы. Купала. Ішлі пары за парамі. Белы шоўк сплываў нявінна па іх гібкіх станах. Цётка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стоты́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які налічвае сто тысяч якіх‑н. адзінак (рублёў, кіламетраў, экземпляраў і пад.). Стотысячны тыраж.
2. Які складаецца з ста тысяч якіх‑н. адзінак. Два гады астрогу, адседжаныя бацькам за ўдзел у стотысячнай Грамадзе, — ён быў касірам ганчароўскага гуртка, — нагналі .. [маці], здаецца, страху на ўсё жыццё. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, ж.
Разм. Тое, што і сум. Некалькі хвілін прыемна было адпачыць, а потым паступова находзіла нейкая неадольная сумота і нават крыўдна рабілася за сваё становішча. Кулакоўскі. Марына слухае ў сумоце, А ў думках ёй карціць адно. Колас. Нудныя дні насталі для яго [Ігнася]. Сумота. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сысу́н, ‑а, м.
1. Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці. Цётка Палагея, трымаючы за заднія ногі чорнагаловага сысуна, тройчы лінула на яго вады з кубка. Ермаловіч. // Разм. жарт. Маленькае дзіця; немаўля. // Разм. іран. Малады, нявопытны ў якой‑н. справе чалавек.
2. толькі мн. (сысуны́, ‑оў). Тое, што і млекакормячыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́н, седуна, м.
Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі. Б. Стральцоў. А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таганы́, ‑оў; адз. няма.
Разм. Прыстасаванне з жардзінак у выглядзе трыножка для падвешвання калыскі. Маці паставіла каля каменя таганы — тры звязаныя ўгары жардзінкі, прычапіла паміж імі калыску. Рылько. Сваю дачку малую [Кацярына] Пакладзе ў таганах. На хвілінку толькі, можа, Адхіснецца пакарміць, За жнівом палоскі збожжа Аж да вечара стаіць. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыу́мф, ‑у, м.
1. Урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў Старажытным Рыме ў сувязі з дасягнутай перамогай.
2. Бліскучы поспех, выдатная перамога; урачыстасць. Трыумф ленінскай нацыянальнай палітыкі. □ Міцеў трыумф пачаўся ў красавіку, калі ён занёс дырэктару заяву з просьбай прыняць экзамены за тры чвэрці дзевятага класа. Навуменка.
[Лац. triumphus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сукупнасць, кола тэм. Тэматыка даследаванняў. Былінная тэматыка. □ Тэматыка лірычных твораў Я. Коласа надзвычай разнастайная. «Беларусь». Рабочая тэматыка займае ўсё большае і большае месца ў творах беларускіх пісьменнікаў. Арабей. Сергіевічу, які ўпершыню браўся за гістарычную тэматыку, хацелася даць трактоўку яе ў народным духу. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укру́г, прысл. і прыназ.
Абл.
1. прысл. Кругом, вакол. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі; За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала.
2. прыназ. з Р. Вакол чаго‑н. Няяркая, маленькая вясёлка Укруг месяца ледзь бачна зіхаціць. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)