дыкто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыктаваць. Пісаць пад дыктоўку.
2. Тое, што і дыктант. Тыдні два .. [вучні] старанна паўтаралі пройдзенае за зіму, пісалі дыктоўкі, практыкаваліся ў граматычным разборы, рашалі задачы. Колас.
•••
Пад дыктоўку чыю — пад уплывам, па загаду каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забрані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Замацаваць каго‑, што‑н. за кім‑, чым‑н. Забраніраваць нумар у гасцініцы. □ Іван Якаўлеў мог не ісці на фронт: яго, вопытнага токара, забраніравалі для работы на заводзе. «Беларусь».
забранірава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак., каго-што.
Пакрыць бранёй (у 2 знач.). Забраніраваць карабель.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мешчані́н, ‑а; мн. мяшчане, мяшчан; м.
1. Асоба, якая належала да мяшчанскага саслоўя. Па суседству з тым сталом, за які селі Стась і Андрэй, прымасціліся два чалавекі, з выгляду мешчанін і селянін. Колас.
2. перан. Чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам; абывацель. Алеся пакахала нявартага яе чалавека, мешчаніна. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны. — Падрыхтавалася, мілка? — пытаецца мая новая знаёмая праз пару мінут. Шынклер.
2. Каханая дзяўчына. Мая мілка добра скача, Добра песенькі пяе. А за кросны сядзе — плача: Ніткі ў бёрда не ўкладзе. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.
Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што ёсць, як было дамоўлена. — Справядлівы.. [Вэня Шпулькевіч] чалавек, мне за фатыгу заўсёды, бывала, заплаціць і яшчэ крыху набавіць. Чорны. // Павялічыць (цану, суму, плату і пад.). Проста яго ўпрошвалі набавіць цану, але Лапко не парушаў сваіх прынцыпаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зайсці, заехаць да каго‑н., куды‑н., пабываць дзе‑н. [Лабановічу] самому хацелася наведацца да маці такіх слаўных дзяцей, як Лідачка і Коля. Колас. У бальніцу Зоня другі раз не прыйшла, хоць абяцала наведацца. Кулакоўскі. За тыдзень да свята Ігнат Андрэевіч наведаўся ў Мінск. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наглумі́цца, ‑глумлюся, ‑глумішся, ‑глуміцца; зак., над кім-чым, з каго-чаго і без дап.
Насмяяцца або наздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Самому сабе не мог прызнацца Ільюк, што над ім, Шэметам, так маглі наглуміцца некрашоўскія мужыкі. Лобан. І заўсёды вось гэтак: прыбягуць [хлопцы], .. наглумяцца, наскубуць за валасы — і пабеглі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́ха, прысл.
Разм.
1. Для якой патрэбы, нашто. Наліха ён мне здаўся. Наліха мне гэта. □ У Язэпа .. балюча пачало ныць у жываце. Вось калі пачнецца расплата! Наліха было ісці за дзедам. Мог бы вырвацца. Асіпенка.
2. (у спалучэнні са словам «як»). На няшчасце; назло. Як наліха пайшоў дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намага́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намагацца — намагчыся.
2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што‑н. З вялікім намаганнем.. [старому] ўдалося сесці. Мележ. Зямля шчодра дзякуе клапатліваму працаўніку за яго турботы і намаганні. «Полымя». Мікалай адчуў, што хвалюецца, і прыклаў усе намаганні, каб супакоіцца. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)