дымахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Канал з вогнетрывалага матэрыялу для адводу дыму з печы (з топкі) у комін. Павел узлез на печ, выняў з коміна цагліну, усунуў у дзірку руку і абмацаў дымаход. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мілаві́дны, ‑ая, ‑ае.
З прыемным на выгляд тварам, прывабны. Хударлявая, сярэдняга росту, з мілавідным тварам, чыста адзетая маладзіца ўвайшла ў пакоік з невялікім чайнікам у руцэ. Гартны. З трох дзяўчат .. [Надзея Адамаўна] была самая мілавідная. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́чы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які хутка праходзіць, мінае; недаўгавечны. Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясковымі світаннямі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарбе́т, ‑у, М ‑беце, м.
1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.
2. Густая салодкая маса, прыгатаваная з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.
3. Малочная пахучая памадка розных колераў з драблёнымі арэхамі.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
губа́сты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і губаты. Вада сцякае серабрыстымі струменьчыкамі з губастай пысы [лася], з шырокай шыі, з мокрых бліскучых бакоў. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́садзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Сысці на зямлю (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіцца з карабля на бераг. Пасажыры высадзіліся з аўтобуса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з кансервамі, з іх прыгатаваннем. Кансервавая прамысловасць. Кансервавы завод. // Прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў. Кансервавая бляшанка. Кансервавы нож.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
майстравы́, ‑ога, м.
Уст. Рабочы, рамеснік. З усіх вагонаў пайшлі: мужчыны .. з чамаданамі, партфелямі, дзеці, сяляне ў лапцях, армяках, майстравыя з інструментамі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантыне́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Адна з асноўных вялікіх частак сушы, абкружаная з усіх або амаль з усіх бакоў акіянам; мацярык. Афрыканскі кантынент.
[Лац. continens, continentis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэліміта́цыя, ‑і, ж.
Вызначэнне дзяржаўнай граніцы з дакладным апісаннем яе праходжання і фіксацыяй на карце ў адпаведнасці з заключаным дагаворам з другой дзяржавай.
[Лац. delimitatio — размежаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)