вандро́вец, ‑роўца, м.

Разм. Тое, што і вандроўнік. Шапку зняў [сын] і глянуў моўчкі на сваю старую хатку, дзе хусцінкай церла вочы Па сынах-вандроўцах матка. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і каваны (у 4 знач.). Анатоль па бярэзніку прабраўся на дарогу. Яго ўвагу прыцягнулі свежыя адбіткі кутых конскіх капытоў. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застуката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Пачаць стукатаць. // Прастукатаць. У нас, у лесе, цішыня.. Хіба што дзяцел па сухадрэвіне застукоча, дык мы з такім лёскатам звыкліся. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засяро́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засяроджанага (у 2, 3 знач.). // Засяроджаная ўвага, паглыбленасць у што‑н. Абодва хлопцы падцягнутыя, на тварах засяроджанасць, сур’ёзнасць не па гадах. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

максіма́льны, ‑ая, ‑ае.

Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны. Максімальная колькасць. Максімальная глыбіня. Максімальнае напружанне. □ [Лётчык] пайшоў на поўдзень па простай лініі на максімальнай хуткасці. Алешка.

[Ад лац. maximus — найбольшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манцёр, ‑а, м.

1. Спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы; электраманцёр. Манцёр адключаў гірлянды рознакаляровых лямпачак і беражліва спускаў у кузаў машыны. Карпаў.

2. Тое, што і мантажнік.

[Фр. monteur ад monter — збіраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меліяра́тар, ‑а, м.

Спецыяліст па меліярацыі. Андрыян Цітавіч здзівіўся, што за час, які ён не быў тут, меліяратары зрабілі так многа: канал падыходзіў да ракі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

механіза́тар, ‑а, м.

Спецыяліст па механізацыі. // Той, хто працуе на сельскагаспадарчых машынах, займаецца рамонтам іх. Да сходу рыхтаваліся ўсе: і паляводы, і жывёлаводы, і механізатары. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дварані́н, ‑а; мн. ‑ране, ‑ран; м.

Асоба, якая належыць да дваранскага саслоўя. Лукаш Леўчанка, дваранін па паходжанню, прыблукаў сюды з Украіны і асталяваўся ў Верхані. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́жкі, ‑жак; адз. няма.

Лёгкі адкрыты экіпаж. Сам наш старшыня, не давяраючы нікому, намазаў восі і колы ў дрожках, запрог каня і пакаціў па горадзе. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)