тлушчамало́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які дае малако з высокім утрыманнем тлушчу. Тлушчамалочная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тонфі́льм, ‑а, м.

1. Уст. Гукавы кінафільм.

2. Спец. Стужка з запісам гуку.

[Ням. Tonfilm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́псель, ‑я, м.

Спец. Касы парус трохвугольнай формы, які падымаецца над другім парусам.

[Гал. topzeil.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Спец. У бухгалтэрыі — перанос сумы на другую старонку.

[Ад лац. transportare — пераносіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трасу́н, ‑а, м.

Спец. Устройства з жалабоў, якія трасуцца, для транспарціроўкі сыпкіх цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трасці́ць, трашчу, тросціш, тросціць; незак., што.

Спец. Злучаць разам дзве або некалькі нітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохвале́нтны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які здольны звязаць тры атамы вадароду. Трохвалентная група элементаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трубкава́нне, ‑я, н.

Спец. Утварэнне сцябла ў злакавых, выхад у трубку. Фаза трубкавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмпо́граф, ‑а, м.

Спец. Прыбор, які рэгіструе ступень хуткасці выканання якой‑н. работы.

[Ад іт. tempo — тэмп і грэч. graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмаско́п, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння рознасці тэмпературы без яе дакладнага вымярэння.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і skopeō — гляджу.]