наразны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае на сабе нарэзы, нарэзку; які зроблены пры дапамозе нарэзкі. Наразны карабін. // З надрэзамі. Наразны батон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да нарматыву, з’яўляецца нарматывам.

2. Які вызначае норму, стандарты, правілы. Нарматыўная граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца па словах; які праводзіцца з разліку за кожнае слова. Паслоўны падлік тэксту. Паслоўная аплата тэлеграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае кваліфікацыі. Некваліфікаваны рабочы.

2. Які не патрабуе кваліфікацыі, спецыяльных ведаў, падрыхтоўкі. Некваліфікаваная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не належыць да ліку працоўных; эксплуататарскі.

2. Які набываецца шляхам выкарыстання чужой працы. Непрацоўныя даходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неталенаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае таленту; пасрэдны. Неталенавіты чалавек. // Які сведчыць аб адсутнасці таленту, не адзначаны талентам. Неталенавітая кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ны́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нырак. Нырачныя сасуды. // Які ўтвараецца ў нырках. Нырачны камень.

•••

Нырачная лаханка гл. лаханка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няга́снучы, ‑ая, ‑ае.

1. Які гарыць, свеціць увесь час. Нягаснучае ззянне.

2. перан. Які не забываецца, не слабне. Нягаснучая слава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́клы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які стаў зусім мокрым. Перамоклае адзенне.

2. Які страціў якія‑н. якасці ад доўгага мачэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфара́тарны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфаратара. Перфаратарны малаток. Перфаратарны цэх. // Які робіцца пры дапамозе перфаратара. Перфаратарнае бурэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)