манцёр, ‑а, м.

1. Спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы; электраманцёр. Манцёр адключаў гірлянды рознакаляровых лямпачак і беражліва спускаў у кузаў машыны. Карпаў.

2. Тое, што і мантажнік.

[Фр. monteur ад monter — збіраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машкае́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які корміцца мошкамі. Машкаедныя птушкі. Машкаедныя расліны.

2. у знач. наз. машкае́дныя, ‑ых. Тое, што і насякомаедныя (гл. насякомаедны ў 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і джгаць (у 1 знач.). — Калі я павольней буду ісці, дык замерзну, вунь як за вушы джыгае. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмы́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і касмыль. — Азірнуўся я — смаліць за мною верхам на кані кудлаты мужык бег шапкі, толькі касмыкі на галаве трасуцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катапультава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

1. каго-што. Выкінуць (выкідаць) з лятальнага апарата пры дапамозе катапульты.

2. Тое, што і катапультавацца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дына́р, ‑а, м.

1. Тое, што і дынарый.

2. Старажытная арабская залатая манета.

3. Грашовая адзінка Ірака, Югаславіі і некаторых іншых краін.

4. Дробная манета Ірана.

[Ад лац. denarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́йны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і яе (у 2 знач.). Струны на скрыпачцы — яшчэ не ўсё, каб можна было ад ейных песень аж плакаць. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваёва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заваёўваць — заваяваць.

2. звычайна мн. (заваёвы, ‑ёў). Тое, што заваявана, набыта, дасягнута. Рэвалюцыя заклікала народ абараняць заваёвы Кастрычніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіху́рыцца, ‑рыцца; зак.

Разм. Тое, што і завіхрыцца ​1 (у 1, 2 знач.). Закружылася, завіхурылася ўзнятае ветрам з зямлі лісце. Хомчанка. Думкі адразу пабеглі, завіхурыліся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжсце́нне, ‑я, н.

1. Месца ў сярэдняй частцы грудной поласці, дзе размешчаны сэрца, аорта, бронхі, стрававод.

2. перан. Тое, што перашкаджае сувязі, збліжэнню каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)