навако́ла

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наго́ткі, -так, адз. наго́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі; кракос.

|| прым. наго́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нака́там, прысл.

1. Коцячы, перамяшчаць што-н. круглае.

Грузіць бочкі н.

2. Па інерцыі, сваім ходам.

Машына з узвышша рухалася н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́ры, -аў.

Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй.

Турэмныя н.

Двух’ярусныя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераклада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Перакласці з адной мовы на другую ўсё, многае.

П. творы Якуба Коласа на іншыя мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Гонячы, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў з пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасціла́, -ы́, ж.

Кандытарскі выраб, прыгатаваны збіваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і яечнымі бялкамі.

Яблычная п.

|| прым. пасці́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасярэ́дзіне, прысл. і прыназ. з Р.

У сярэдзіне, на аднолькавай адлегласці ад двух пунктаў, прадметаў.

Стаяць п.

П. пакоя стаяў стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патро́ху, прысл.

1. У невялікай колькасці, нямнога.

Ён есць п., але часта.

2. Паступова, з цягам часу.

Хворы пачаў п. папраўляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўуста́ў, -та́ва, м.

Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, сярэдні паміж уставам і скорапісам.

|| прым. паўуста́ўны, -ая, -ае.