валідо́л, ‑у, м.

Лекавы прэпарат (вадкі або ў таблетках), які выкарыстоўваецца для расшырэння сасудаў, заспакаення нервовай сістэмы і папярэджання рвоты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кюве́та, ‑ы, ДМ ‑це; Р мн. ‑ет; ж.

Плоская прамавугольная ванначка для праяўлення і апрацоўкі фатаграфічных пласцінак і адбіткаў.

[Фр. cuvette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхта́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліхтара (у 1 знач.). Ліхтарныя агні. // Прызначаны для ліхтара. Ліхтарны слуп. Ліхтарнае шкло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засла́бы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Слабаваты, слабейшы, чым трэба. Замест тых двух сяброў, што заслабыя для рызыкі, ёсць новы, дужы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заця́жкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Залішне цяжкі. Камуніст Касянок вымушаны быў пайсці на новую, мо і зацяжкую для яго работу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маразі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Камера халадзільніка для хуткага замарожвання мясных, рыбных і інш. харчовых прадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марэо́граф, ‑а, м.

Спец. Прылада для вымярэння і аўтаматычнага запісу змянення ўзроўню вады ў адкрытым моры і на берагавых станцыях.

[Ад лац. mare — мора і грэч. graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машыналічы́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лічыльных машын, прызначаны для іх; які выконвае механізаваную апрацоўку рознай інфармацыі. Машыналічыльная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантава́льнік, ‑а, м.

Спец. Механізм для кантоўкі (паварочвання) загатовак, дэталей вырабаў і саміх вырабаў пры іх апрацоўцы, упакоўцы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрага́йка, ‑і, ДМ ‑гайцы; Р мн. ‑гаек; ж.

Дадатковая гайка, якая прыкручваецца з асноўнай для засцярогі яе ад самаскручвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)