першадрукава́ны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да першых, пачатковых гадоў кнігадрукавання.

Першадрукаваныя кнігі.

2. Які з’яўляецца першым друкаваным выданнем.

П. тэкст рамана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнацэ́нны, -ая, -ае.

1. Які мае поўную, нармальную цэннасць.

Паўнацэнная валюта.

2. Які поўнасцю адпавядае патрабаванням.

П. прадукт.

|| наз. паўнацэ́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахва́льны, -ая, -ае.

1. Які заслугоўвае пахвалы.

Пахвальнае імкненне.

2. Які змяшчае пахвалу.

Пахвальныя словы.

Пахвальная грамата (за выдатныя поспехі і паводзіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пужлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох.

П. позірк.

Пужліва (прысл.) азірацца.

|| наз. пужлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакруча́сты, -ая, -ае.

1. Які мае многа крутых звілін.

Пакручастая рака.

2. Які звіваецца, не прамы.

П. плюшч.

|| наз. пакруча́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ствалі́сты, -ая, -ае.

Які мае многа ствалоў (у 1 знач.), а таксама які мае моцны ствол або сцябло.

|| наз. ствалі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарадзе́йны, -ая, -ае.

1. Які валодае магічнай, звышнатуральнай сілай.

Чарадзейнае зелле.

2. Які захапляе, чаруе.

Чарадзейная сіла слова.

|| наз. чарадзе́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шука́льны, -ая, -ае.

1. Які выказвае пошук каго-, чаго-н.

Шукальныя рухі.

2. Які імкнецца здабыць чыю-н. прыхільнасць, спагаду.

Ш. погляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

конусападо́бны, -ая, -ае.

Які мае выгляд конуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяспа́шпартны, -ая, -ае.

Які не мае пашпарта.