паадрыва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Адарвацца — пра ўсё, многае.

Гузікі паадрываліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадцвіта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адцвісці — пра ўсё, многае.

Кветкі паадцвіталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павымярза́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Вымерзнуць — пра ўсё, многае.

Сады павымярзалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысыха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Высахнуць — пра ўсё, многае.

Сажалкі павысыхалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

срэбрано́сны, -ая, -ае.

Пра горныя пароды, якія ўтрымліваюць срэбра.

|| наз. срэбрано́снасць, -і, ж.

С. участка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суравы́, -а́я, -о́е.

Пра тканіну, ніткі: грубы, нябелены.

Суравое палатно.

С. абрус (з такой тканіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саматка́ны, -ая, -ае.

Пра тканіну: вытканы ў хатніх умовах саматужным спосабам.

Саматканая посцілка.

С. абрус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смаляны́, -а́я, -о́е.

1. гл. смала.

2. Пра валасы: вельмі чорны і бліскучы.

Смаляная барада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́сы, -ая, -ае.

Светла-карычневы (пра валасы); са светла-карычневымі валасамі.

Русая барада.

Русая дзяўчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́чут, -у, м.

У выразе: і почуту няма — нічога не чуваць (пра каго-, што-н.).