◎ Пі́шкаць ’грымець, бразгатаць’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. pyškėti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа); аднак параўн. таксама пышкаць ’пыхкаць, шумець; пускаць’, што мае іншаславянскія паралелі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́мдзіць ’размаўляць аб дробязях’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да ры́мзаць (гл.) або да рэ́йдзіць (гл.). З іншага боку параўн. літ. rim̃timi ’рабіць сур’ёзным’, rim̃téti ’рабіцца сур’ёзным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ўда ’пра плаксівае дзіця’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Параўн. літ. raudà ’плач; лямант’, лат. raudāt ’плакаць’. Ад раўці (гл.) + суф. ‑д‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́пціцца ‘памерці, здырдзіцца’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. kèptelėti ‘тс’, далёкім у фармальных адносінах; хутчэй да скепсціцца (гл.), ужытага эўфемістычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снаўдулі́, снаўда́лі, снаўдэ́лі ‘агаткі, Antennaria Gaertn.’ (брасл., швянч., ігн., Сл. ПЗБ). З літ. snaudãlės ‘тс’, ад snausti ‘драмаць’, параўн. ад іх спаць хочацца (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапуска́ць ’праводзіць’, ’распускаць’ (Сл. ПЗБ; LKK, 30). Паводле Грынавяцкене (там жа), семантычная інавацыя пад уплывам літ. palydė́ti ’праводзіць’ (< lydė́ti ’тс’), praléisti ’прапускаць’ (< léisti ’пускаць, таяць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прасе́ўрыць ’праветрываць на скразняку’ (Касп.). Да сівер, север, параўн. пасварыць ’патрэскацца ад холаду’ (Сл. ПЗБ) (гл.). Магчыма, пад уплывам літ. šiaure ’поўнач’, šiaurus ’халодны, паўночны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пілюха́, шлюха ’тонкая мякіна, якая атрымоўваецца ад прасейвання збожжа праз рэшата або шляхам палання’ (Нік. Очерки; Касп.). З ’псяюха, якое ўзыходзіць да літ. pelai ’мякіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заці́нглівы ’наравісты’ (Сл. паўн.-зах.). З бел. афіксацыяй да запазыч. асновы цінг‑ (< літ. tingùs ’гультаявата’), на што ўказвае выбухное ґ (Сл. паўн.-зах., 2, 266).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зашыпу́ліць ’засмеціць’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Суфіксальна-прэфіксальны дзеяслоў, утвораны ў сувязі з асновай шыпул запазычанай з літ. šipulỹs ’трэска’ (Сл. паўн.-зах., 2, 273).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)