паабвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. яблынькі на зіму.

2. і без дап. Абвязваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).

У беспарадку, абы-як пакласці, упхнуць куды-н.

С. усё ў мех.

|| незак. спіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. што.

1. Шморгаючы, сарваць што-н. або абарваць з паверхні.

С. лісце з галля.

2. Сцерці частым шморганнем.

С. венік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Моцна пакусаць, укусіць у многіх месцах.

Мяне скусалі камары.

|| незак. ску́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Зрабіць тонкім, качаючы чым-н. па паверхні.

Р. цеста.

|| незак. раска́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раска́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што, аб чым, пра што і з дадан.

Тое, што і праведаць (у 2 знач.).

|| незак. прапы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налята́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. гл. наляцець.

2. заг. налята́й(це). Ужыв. як запрашэнне хутчэй што-н. браць, купляць (разм.).

Налятайце, дзеці, на пачастункі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазама́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Замазаць, заляпіць чым-н. усё, многае.

П. надпісы на сцяне.

2. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае.

П. рукі фарбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазрыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Аддзяліць ад галіны, сцябла ўсё, многае.

П. кветкі.

2. 3 сілай рвануўшы, садраць усё, многае.

Ураган пазрываў дахі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упадаба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны: зак. (разм.).

1. што. Спадабаць, захапіцца чым-н.

У. новую работу.

2. каго. Адчуць прыхільнасць да каго-, чаго-н.

У. дзяўчыну.