бале́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Аматар спорту, а таксама чалавек, які клапоціцца аб чым-н., перажывае за каго-, што-н.

Заўзяты б. футбола.

|| ж. бале́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. бале́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрада́ць¹, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́й; -да́дзены; зак., што (спец.).

Папярэдне дамовіцца аб продажы чаго-н.

|| незак. запрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. запро́даж, -у, м.

|| прым. запро́дажны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камента́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. звычайна мн. Тлумачэнні да якога-н. тэксту.

Збор твораў Якуба Коласа з каментарыямі.

2. мн. Разважанні, тлумачальныя і крытычныя заўвагі аб чым-н.

Каментарыі карэспандэнта.

Каментарыі не патрэбны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагаво́р, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Пісьмовае або вуснае пагадненне; дамова.

Падпісаць д.

2. -а. Дакумент, у якім падаюцца звесткі аб узаемных абавязацельствах; дамова.

|| прым. дагаво́рны, -ая, -ае.

На дагаворных пачатках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дане́сці², -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; зак.

1. Зрабіць службовае данясенне аб чым-н.

Разведка данесла камандаванню пра набліжэнне праціўніка.

2. на каго (што). Зрабіць данос; тайна паведаміць.

Нядобразычліўцы данеслі на яго.

|| незак. дано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сертыфіка́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Афіцыйнае пісьмовае пасведчанне аб чым-н.

С. якасці.

2. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржаўных органаў, а таксама назва білетаў некаторых дзяржаўных пазык.

|| прым. сертыфіка́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа: -кажы́; -ка́заны; зак., што, аб кім-чым і пра каго-што.

Вусна паведаміць пра што-н. бачанае, чутае.

Р. пра ўсё перажытае.

|| незак. раска́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раска́з, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаў...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) напалову з чым-н., напр., напаўшарсцяны;

2) не зусім, не да канца, напр.: напаўмёртвы, напаўзабыты;

3) палавіна таго, аб чым гаворыцца ў другой частцы, напр., напаўсфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панегі́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

1. У антычныя часы: красамоўная прамова хвалебнага зместу, у тым ліку ў літаратурным творы.

2. перан. Празмерная пахвала; хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.

|| прым. панегіры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́ць, раджу́, ро́дзіш, ро́дзіць; зак. і незак.

1. каго-што. Тое, што і нарадзіць (нараджаць).

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб глебе, раслінах).

Глеба родзіць добра.

Надта родзяць буракі.

|| незак. таксама раджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)