настрэ́чу, прысл. і прыназ.
Абл. Насустрач. Ішоў к табе праз далі і гады, праз рэўнасць, недавер спяшаў настрэчу. Рудкоўскі. Ідуць рыбакі, пахаваўшы Прахора, Настрэчу буры, Буры, якая ўжо Абняла паўкраіны. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўскапыта́, прысл.
Абл. Наўскач. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Толькі і бачылі мяне! Колас. Рысак наўскапыта памчаўся па роснай лугавіне. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наця́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Нацягнуты. Жыццё — нацятая струна, Крані яе — і адгукнецца. Хведаровіч.
2. перан. Напружаны. І раптам.. у нацятую цішыню пачынае ўпарта прабівацца тонкі, працяжны, знаёмы нам гул. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надо́ба, ‑ы, ж.
Абл. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́кі, прысл. і злучнік.
Абл. Пакуль. — Адцягнем покі што брычку, а перадок няхай тут пабудзе. Жыва, хлопцы, жыва. Колас. І покі ў магілу не лягу — Вы ў сэрцы, Ільіч дарагі. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ля, ‑і, ж.
Абл. Тое, што і пралля. Бывала ў цёмную зімнюю ноч самая позняя праля патушыць агонь у сваёй хаце, а ў Маланні блішчыць акенца ледзь не да дня. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапяка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Абл. Від самаробнай стрэльбы. — Я націраў у гэтую дзірачку запалкавых галовак, потым біў па цвіку малатком і страляў, як з прапяканкі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́сва, ‑ы, ж.
Абл. Жалезны болт, прэнт для закрывання аканіц. — А ў Касяка, калі паслалі пасцелю і зачынілі вокны на просвы, — хоць гвалту крычы. Здаецца, зноў апынуўся ў каменным мяху... Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыда́шак, ‑шка, м.
Абл. Край даху, які навісае над чым‑н.; падстрэшак. Адзін з прыезджых, якія стаялі пад прыдашкам, дзе вісеў станцыйны звон, перахрысціўся і расхінуў пры гэтым свой башлык. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысто́іць, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак.
Абл. Ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час. Хомка прыстоіў за рогам будкі, каб не кінуцца.. ў вочы. Гарэцкі. [Стася] прыстоіла і ўзняла на .. [Зеленюка] наіўна-здзіўленыя вочы. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)