аб’і́нець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Пакрыцца інеем з усіх бакоў.

Барада аб’інела на марозе.

Дрэвы аб’інелі.

|| незак. аб’і́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхваста́ць, -хвашчу́, -хво́шчаш, -хво́шча; -хвашчы́; -хваста́ны; зак., што (разм.).

Хвошчучы, абабіць.

А. пугай лісце з куста.

|| незак. абхво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грып, -у, м.

Вірусная хвароба з запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай.

Пандэмічны г.

|| прым. грыпо́зны, -ая, -ае.

Г. хворы.

Г. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухко́лерны, -ая, -ае.

Які мае ў сваёй афарбоўцы два колеры або складаецца з дзвюх частак рознага колеру.

Двухколерная тканіна.

Д. сцяг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

Карту ён ведаў да драбніц.

Ці варта спрачацца з-за драбніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́жацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., з кім (разм.).

Схапіўшыся, старацца асіліць праціўніка; мерацца сілай.

Хлопцы пачынаюць д.

|| наз. ду́жанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́бы, -аў, адз. ды́ба, -ы, ж.

1. Высокія шасты з прыступкамі для хадзьбы вялікімі крокамі.

2. перан. Пра доўгія ногі. (іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дымага́рны, -ая, -ае.

У выразе: дымагарная труба (спец.) — труба ў паравым катле, па якой праходзяць з топкі газы, што награваюць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дымахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Канал для выхаду дыму з печы (топкі) у комін.

|| прым. дымахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́скант, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Высокі дзіцячы голас.

2. Спявак з такім голасам.

|| прым. дысканто́вы, -ая, -ае.

Дыскантовая партыя.