ка́псуль, -я, мн. -і, -яў, м.

У патронах, снарадах: каўпачок з выбуховым рэчывам, якое загараецца ад удару.

|| прым. ка́псульны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. зайсці.

2. Прыём.

З другога заходу.

Перанесці цыбулю за тры заходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. захаваць.

2. Трымаць дзе-н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання.

З. бульбу ў склепе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацугля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (што).

Укласці ў рот каню цуглі, закілзаць.

З. каня.

|| незак. зацу́гліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарсцве́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў чэрствым, зацвярдзеў.

З. кавалак хлеба.

2. перан. Бяздушны, нячулы.

Зачарсцвелая натура.

|| наз. зачарсцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рцім, -чэ́рціце, -чэ́рцяць; -чэ́рчаны; зак., што.

Пакрыць рысамі, чарцяжом.

З. ліст паперы.

|| незак. зачэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зваро́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

У граматыцы: слова ці група слоў, якімі называюць таго, да каго звяртаюцца.

Выдзеліць коскамі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Павадка, прывычка.

Ведаць звычкі звера.

2. Звычай, традыцыя (разм.).

Мясцовая з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звы́чны, -ая, -ае.

1. Добра знаёмы, прывычны.

З. занятак.

2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згру́дзіць, -у́джу, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., што (разм.).

Сабраць, скідаць у кучу.

З. кнігі ў шафу.

|| незак. згру́джваць, -аю, -аеш, -ае.