све́тач, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны або смалістых корчыкаў; дзед² (уст.).

Запаліць с.

2. перан. Пра таго, хто нясе з сабой ісціну, асвету, свабоду, культуру, праўду.

Францыск Скарына — наш с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спра́ўны, -ая, -ае.

1. Без пашкоджанняў, прыгодны для карыстання.

Спраўная машына.

С. матор.

2. Які знаходзіцца ў добрым стане; добры.

Спраўная гаспадарка.

С. конь.

3. Старанны, добрасумленны.

С. гаспадар.

4. Удалы, кемлівы.

С. хлопец.

|| наз. спра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрытню́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМю́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ню́г (разм., неадабр.).

Чалавек, які рознымі хітрыкамі выгадна для сябе выкарыстоўвае абставіны.

Ведаем мы гэтага спрытнюгу, ён ужо тры кватэры мае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стало́вая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

1. Асобны пакой у кватэры з абедзенным сталом, дзе ядуць.

2. Камплект мэблі для такога пакоя.

3. Прадпрыемства грамадскага харчавання.

Студэнцкая с.

|| прым. стало́ўскі, -ая, -ае (да 3 знач.; разм.).

Сталоўская ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угаці́ць, угачу́, угаці́ш, угаці́ць; угаці́м, угаціце́, угаця́ць; уга́чаны; зак., што ў што.

1. Выкарыстаць для гачэння, укласці ў гаць.

2. Зрасходаваць усё ці вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

У. усё масла ў кацёл.

|| незак. уга́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбрае́нне, -я, н.

1. гл. узброіцца, узброіць,

2. Зброя і боепрыпасы для вядзення вайны, бою.

Новыя віды ўзбраення.

Быць або знаходзіцца на ўзбраенні (пра зброю, якой аснашчаны войскі). Прыняць (узяць) на ў. (таксама перан.: актыўна выкарыстаць што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ука́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пастанова вярхоўнага органа ўлады, якая мае сілу закона.

У.

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2. у знач. вык., каму, звычайна з адмоўем. Аўтарытэт, узор для пераймання, указчык (разм.).

Ты мне тут не ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -таі́цца; зак.

1. Пра вадкасць: у выніку доўгага стаяння ў пэўных умовах стаць гатовым для ўжывання.

Квас устаяўся.

2. перан. Стаць з цягам часу ўстойлівым, пастаянным.

Характар устаяўся.

|| незак. усто́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарва́тар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Водны шлях для бяспечнага плавання суднаў вызначаны сігнальнымі знакамі.

Марскі ф.

2. перан. Асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці і пад.

Яго творчасць знаходзіцца ў фарватары сусветнай паэзіі.

|| прым. фарва́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеплано́сьбіт, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары: вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, вылучанае ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)