ля², нескл., н.

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, што абазначае гэты гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляшчы́на, -ы, мн. -ы, -шчы́н, ж.

Тое, што і арэшына.

|| прым. ляшчы́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малаве́рны, -ая, -ае.

Які недастаткова верыць у каго-, што-н.

|| наз. малаве́р’е, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; незак., каго-што.

Надаваць больш малады выгляд.

Прычоска маладзіла жанчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мару́длівы, -ая, -ае.

Які павольна, без паспешлівасці робіць што-н.

|| наз. мару́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маршчы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.

Утвараць маршчыны, моршчыць.

М. лоб.

Хвалі маршчыняць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маты́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

Апрацоўваць, рыхліць зямлю матыкай.

|| наз. маты́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і млынар.

|| прым. ме́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арандава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., што.

Узяць (браць) у арэнду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асво́йтацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Тое, што і асвоіцца.

|| незак. асво́йтвацца, -аюся, -аешся, -аецца.