заплы́ў, ‑плыву, м.
Спаборніцтва па плаванню, веславанню, паруснаму спорту і пад. з аднаго старту. Трэніровачны заплыў. Эстафетны заплыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́ер, ‑а, м.
1. Лодка з парусам, устаноўленая на каньках, для кахання па лёдзе.
2. Невялікая парусная лодка.
[Гал. boeier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лыжня́, ‑і, ж.
След, пракладзены лыжамі. Коля збочвае з дарогі і па пракладзенай лыжні ідзе да ракі. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падву́снікі, ‑аў; адз. падвуснік, ‑а, м.
Валасы па вуглах губ, якія з’яўляюцца прадаўжэннем вусоў. Адпусціць вусы з падвуснікамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахіхі́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Пераглядваючыся, перагаворваючыся, хіхікаць па якой‑н. прычыне або з каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратэкцыяні́зм, ‑у, м.
1. Спец. У капіталістычных краінах — сістэма таможнай палітыкі з высокімі пошлінамі на ўвазныя тавары, якая мае на мэце пазбавіць прамысловасць і сельскую гаспадарку сваёй краіны ад замежнай канкурэнцыі.
2. Разм. Сістэма падбору на службу не па дзедавых якасцях, а па знаёмству, па пратэкцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валаса́ты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты, аброслы валасамі. З валасатага твару папа зірнулі на Крушынскага жартаўлівыя вочы. Бядуля. Голыя па локаць рукі [Томі] былі валасатыя, з рудымі плямінамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павысмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Высмактаць усё, многае. Павысмоктваць сок з апельсінаў. □ [Варановіч:] — Цяляты ўжо ног не цягаюць, [авадні] усю кроў з іх па высмоктвалі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склёп, ‑а, м.
Разм. Месца, дзе скляпана што‑н. Пасярод хаты задумліва гаварыла сама з сабою невялічкая жалезная печачка, з якой па склёпах прасочваўся дымок. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
Разм. Тое, што і сябраваць. Сябравацца з Чорным было лёгка. Лужанін. [Антон Ліпчонак] з .. [Грышкам] моцна сябраваўся ў Мінску па працягу трох год. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)