імітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Па-майстэрску пераймаць каго‑, што‑н., з дакладнасцю ўзнаўляць, падрабляючыся пад каго‑, што‑н. Імітаваць воўчы голас. Імітаваць рухі. Імітаваць пажар. □ [Выстрал] дамоўлена было імітаваць з дапамогаю дошкі, якою сам Цімошка ў патрэбны момант павінен быў за кулісамі ляснуць аб падлогу. Краўчанка.
2. Рабіць імітацыі (у 2 знач.). Імітаваць мармур. Імітаваць жэмчуг.
3. Паўтараць музычную тэму або матыў у другім голасе на які‑н. інтэрвал вышэй або ніжэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набале́ць, ‑ліць; зак.
1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю. Палец набалеў ад нарыву. // перан. Стаць вельмі адчувальным ад доўгіх пакут, змучыцца (аб сэрцы, душы). Мімаволі горкі ўсхліп Ускалыхнуў яе ўсё цела, Бо сэрца дужа набалела. Колас.
2. перан. Сабрацца, накапіцца (пра што‑н. пакутлівае, цяжкае, нясцерпнае). [Аграном:] — Калі ў чалавека што набалела, то ён скажа: знойдуцца і словы і голас. Кулакоўскі. З лёгкай Косцевай рукі студэнты пачалі горача гаварыць аб тым, што ім набалела. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца нямым, траціць здольнасць гаварыць. // перан. Змаўкаць, застываць у маўчанні. Калі бярэцца на цвет чаромха,.. — падае голас салавей. Ён ажывае ўвечары, ён нямее днём. Пташнікаў. Пазіраючы на паравозы, слухаючы свісткі,.. [Чарняхоўскі] нямеў ад захаплення. Мележ.
2. перан. Траціць адчувальнасць (ад холаду, стомы і пад.). Нямеюць, заходзяцца на марозе ногі. Лынькоў. [Скрынкі] уразаюцца ў плечы, паднятыя ўверх рукі нямеюць. Новікаў. // Рабіцца нерухомым, сціхаць. Вецер нямее, хмар не відаць. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыглу́хнуць, ‑не; пр. прыглух, ‑ла; зак.
1. Стаць менш чутным, прыціхнуць. Гоман прыглух. □ Макарка і Лёнік пастаялі яшчэ трохі, пакуль адышоўся трактар і прыглух яго шум. Колас. // Спыніць дзеянне (пра матор). Васіль ужо быў павярнуўся і хацеў ісці, як раптам матор экскаватара зноў прыглух, і ён пачуў голас Алеся: — Гэй, Вася! Краўчанка.
2. перан. Аслабець, зменшыцца. [Зыбін] адчуваў сябе добра, і думкі пра зварот у Тагіл зноў адышлі кудысьці далей, прыціхлі, прыглухлі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Зрабіць слабым, ненапружаным; аслабіць. [Іван] на хвіліну расслабіў мускулы, стараючыся раўней дыхаць. Быкаў. Стары расхваляваўся, успамінаючы, і хваляванне зусім расслабіла яго. Кірэенка.
2. Адпусціць, зрабіць слабкім (што‑н. туга звязанае, нацягнутае). Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі як мог, кратаць звязанымі рукамі, каб расслабіць вузел. Ермаловіч. Жанчына расслабіла туга завязаную пуховую хустку, лёгка пакруціла маленькай галавой, а потым пачала расшпільваць паліто. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раша́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрысл. незал. цяпер. ад рашаць.
2. у знач. прым. Найбольш істотны, галоўны, асноўны. Рашаючы год пяцігодкі. □ Творчасць Пушкіна, Тогаля, Някрасава і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў адыграла рашаючую ролю ў барацьбе перадавых беларускіх пісьменнікаў за рэалізм. Барысенка. // Які з’яўляецца канчатковым рашэннем, уяўляе сабой канчатковае рашэнне. [Васіль] ведаў, што слова Антося будзе рашаючае, і таму з нецярпеннем чакаў, пакуль той пачне гаварыць. Дамашэвіч.
•••
З рашаючым голасам гл. голас (у 7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатра́льнасць, ‑і, ж.
1. Спец. Сукупнасць характэрных уласцівасцей і прыёмаў сцэнічнага майстэрства.
2. перан. Дзеянні, учынкі, разлічаныя на знешні эфект; найгрыш, натуральнасць у дзеяннях, паводзінах і пад. І прытым тэатральнасць у .. паводзінах [Арэшкіна] Лемяшэвіч заўважыў пры сустрэчы. А тут Арэшкін трымаўся значна больш проста і шчыра. Шамякін. А чалавек ужо гаварыў, калі можна было так назваць хрыплы і глухі, як падземнае рэха, голас, у якім усё ж чулася, я б сказаў, нейкая падкрэсленая тэатральнасць. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гучна, моцна, голасна, галасіста, галасліва, звонка, гулка, аглушальна, уголас, услых, учуткі / рэзка: прарэзліва, праразліва, пранізліва, пранозліва; зычна, нема, гарласта, грукатна, наўзроў (разм.); грымотна, грамавіта, громка, гаманліва □ на ўвесь голас, на поўны голас, не сваім голасам, немым голасам, на ўсё горла, ва ўсё горла, на ўсе грудзі, на поўныя грудзі, ва ўсе грудзі
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
пераліва́цца I несов.
1. в разн. знач. перелива́ться; см. пералі́цца;
2. перен. перелива́ться;
го́лас ~ва́ўся і дрыжа́ў — го́лос перелива́лся и дрожа́л;
фа́рбы ~ва́ліся на со́нцы — кра́ски перелива́лись на со́лнце;
3. страд. перелива́ться; см. пераліва́ць I
пераліва́цца II несов., страд. перелива́ться; см. пераліва́ць II
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сярдзі́ты
1. серди́тый;
с. но́раў — серди́тый нрав;
2. серди́тый; злой;
с. го́лас — серди́тый го́лос;
ён с. на мяне́ — он зол на меня́;
3. перен., разг. серди́тый, злой; (о зиме, морозе и т.п. — ещё) лю́тый;
с. тыту́нь — серди́тый (злой) таба́к;
с. маро́з — лю́тый моро́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)