глядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. у што. Глядзець на сваё адлюстраванне ў чым‑н. Глядзецца ў люстэрка. □ Глядзяцца дрэвы ў люстры вод, Галінкамі махаюць. Прыходзька.
2. Пра жаданне ці магчымасць глядзець што‑н. Спектакль глядзіцца з неаслабнай увагай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмы́цца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑мыецца; зак.
1. Змыць з сябе бруд, пыл і пад.; памыцца. Адмыцца ад мазуту.
2. Зрабіцца чыстым ад мыцця. Рукі адышліся. // Знікнуць, вывесціся ад мыцця (пра плямы, пахі і пад.).
3. Спец. Ачысціцца ад прымесей прамываннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адру́злы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які страціў пругкасць, свежасць; вялы, зморшчаны (пра твар, скуру і пад.). Адрузлы, з чырвона-карычневымі плямамі загару, твар у Вабейкі ільсніўся ад поту. Хадкевіч. Чорныя вочкі хутка глянулі і зноў схаваліся пад адрузлымі павекамі. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апрэ́гчыся, апрагуся, апражэшся, апражэцца; апражомся, апрашацеся, апрагуцца; зак.
Разм. груб. Сканаць, здохнуць ад чаго‑н. празмернага. Юрка не скажа Акцызніку ні слова, ён яго зусім не чуе, хай той крычыць, аж апражэцца, — ён думае зусім-зусім пра другое. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адысе́я, ‑і, ж.
Кніжн. Блуканні і падарожжы, звязаныя з рознымі перашкодамі і прыгодамі; апавяданне пра гэтыя прыгоды. Неяк здарылася так, што закончыўшы сваю паўночную адысею і прыехаўшы ў Мінск, не бачыліся мы са «старым» даволі доўгі час. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Змерзнуць, моцна азябнуць. — Ты ж акалеў, вунь пальцы якія. — смеючыся казала.. [леснічыха] Сяргею. Шамякін.
2. Памерці (часцей пра жывёлу). — А я думала, ці не акалеў часам! — пакпіла Ганна. — Стаіць, як слуп пры шляху! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замы́ліцца, ‑ліцца; зак.
Стаміцца, змучыцца, пакрыцца пенай (пра каня). Араць бы яшчэ нішто, каб конь сталы, а то .. бяжыць-бяжыць, што не справіцца за плугам ісці, засапецца, замыліцца, стане. Крапіва.
замылі́цца, ‑лю́ся, ‑лі́шся, ‑лі́цца; зак.
Разм. Падтуліць, сцяць вусны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запатрабава́нне, ‑я, н.
1. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запатрабаваць.
2. Кніжн. Афіцыяльны зварот з патрабаваннем, просьбай даць якія‑н. звесткі, тлумачэнні.
3. Неабходнасць, патрэба. Культурныя запатрабаванні працоўных.
•••
Да запатрабавання — пра карэспандэнцыю, якая выдаецца на пошце па патрабаванню адрасата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Нечакана, з шумам упасці, зваліцца. Адплыў [Стась] далёка-далёка ад вогненнага берага, і там на яго зрынулася вялізная, з дом, хваля. Сабаленка. // перан. Зваліцца, абрушыцца на каго‑н. (пра гора, няшчасце). Гора зрынулася на чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браняві́к, ‑невіка, м.
Бронеаўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі. Вестка пра смерць камандзіра дайшла да нас у той час, калі мы ўбачылі браневікі. Карпюк. Карэкціроўшчык сядзеў на зрубе адрынкі, стараючыся праз бінокль.. дакладна акрэсліць месца знаходжання браневіка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)