хе́ўра, ‑ы, ж.
Пагард. Група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачынства; банда. На Ўкраіне пан Патоцкі, Пан з Канёва родам, З сваёй хеўрай гаспадарыць Над бедным народам. Купала. [Шкунда:] Золатапагоннікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. Колас. // Разм. Пра кампанію людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад. Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі не бралі ў хеўру. Чарнышэвіч. — Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. Мурашка.
•••
Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзін (звычайна не вартых увагі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́ста, ‑а, М ‑сце, н.
1. Вязкая маса рознай кансістэнцыі, якая атрымліваецца пры змешванні мукі з вадкасцю (вадой, малаком і пад.). Праз дзверы ў кухні .. [Грушэўскі] ўбачыў жанчыну, якая мясіла на стале цеста. Карпюк.
2. Усякая густая маса, якая атрымліваецца пры змешванні цвёрдага, сыпкага рэчыва з вадкасцю. Бетоннае цеста. □ Па твары хлёпала мокрым цветам, гэта шпурляла з-пад кола раскіслым снегам і глінай. Пташнікаў.
•••
З аднаго цеста — пра людзей, якія падобны адзін да аднаго па поглядах, характарах і пад.
З другога цеста — пра чалавека, які не падобны да іншых, не роўны па становішчу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з чараўніцтвам; які мае магічную сілу. Каб я ведаў чароўнае слова — перакінуўся б у зязюльку. Бядуля. Ніхто не знайшоў у купальскую ноч Чароўную кветку — прываблівы скарб. Панчанка. // Незвычайны, казачны. З залы несліся чароўныя меладычныя гукі музыкі. Мікуліч. Колькі думак было некалі ў маленстве пра школу, пра таго чароўнага настаўніка, які будзе паказваць, як пісаць палачкі. Кулакоўскі.
2. Незвычайнай, казачнай прыгажосці; які зачароўвае, захапляе. Дзяўчына была чароўнай у гэты час на холадзе асенняга ранку. Пташнікаў. Сцяпан доўга любуецца чароўным хараством ночы над морам, потым спускаецца ўніз. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкада́,
1. безас. у знач. вык., каго-чаго або з інф. Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго‑, чаго‑н. Ай, танцоры! Ай, музыкі! Пашкадуйце чаравікаў, Пашкадуйце свае ногі, Калі не шкада падлогі! Танк. Шуру шкада падсякаць гонкія, прыгожыя бярозкі. Навуменка.
2. безас. у знач. вык., чаго або з інф. Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што‑н. [Іліко:] — Сімон казаў, што яму нічога не шкада для мяне. Так ён мяне любіць. Самуйлёнак. Кроў не вада, разліць шкада. Прымаўка.
3. у знач. пабочн. На жаль. Прыехаць, шкада, часу няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́рхнуць, ‑не; незак.
1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.). Коса, з-пад ветру, пасыпаліся снежныя крупы, і зямля пад нагамі стала .. шэрхнуць. Ракітны. Над Лужаснам успыхвалі ракеты. Іх дрыготкае святло клалася на дарогу. На ёй шэрхлі лужыны. Новікаў.
2. Нямець, дзеравянець (пра цела і яго часткі). Фінця Паўлаўна раптам адчула, як усё яе цела шэрхне. Няўжо надышоў канец? Грамовіч. Не трэба, Ніна — у .. [Барыса] пачаў шэрхнуць язык. — Дзякую за падтрымку. Шлег. Пасля званка [вучні] чакалі Чаславу Карлаўну.., прыслухоўваючыся, як у вадасцёкавай трубе холадна, аж шэрхне скура, шуміць дажджавая вада. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабрабы́т, ‑у, М ‑быце, м.
Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. □ [Лукаш] зразумеў, што жыццё — гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабістае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Сабраць, атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н.; даведацца пра каго‑, што‑н. Міхалка і не стараўся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар. Чорны. Камандзір растлумачыў, як і куды ісці кожнаму разведчыку, аб чым дазнацца. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зрабіць больш поўным, дадаўшы чаго‑н. звыш таго, што ёсць; папоўніць. Дапоўніць кошык грыбамі. Дапоўніць адказ. □ Рэвалюцыйным заходнебеларускім паэтам удалося падслухаць і дапоўніць народныя песні і балады пра герояў вызваленчай барацьбы. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарладзёр, ‑а, м.
Разм. груб.
1. Гарлапан, крыкун. Гарладзёр ён, вось хто, — прыйшла на дапамогу Нэлі Марфа.. — Горла драць дык кожны можа, калі ў сваёй хаце сядзіць. Савіцкі.
2. Пра тое, што моцна дзярэ горла. Не тытунь, а гарладзёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гергета́ць, ‑гечу, ‑гечаш, ‑геча; незак.
Разм.
1. Гагатаць (пра гусей). Крычалі гусі праразліва, Нястройным хорам гергеталі. Колас.
2. Гаварыць на незразумелай мове. У хаце паміж сабою гергеталі немцы. Чорны. — Чужыя людзі, — махнуў рукой Забела. — Зразумей, што ён гергеча. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)