утрупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Абмерці, абамлець ад страху, спалоху. [Ляснік:] — Падняў некалькі грыбоў, адагнуўся і ўтрупянеў: з-за маладой елачкі шусь на паляну мядзведзь, стаў і аблізваецца. Пальчэўскі. [Скуратовіч:] — Гавары праўду, а то зараз падніму, ды так лясну,.. што не ўстанеш. Міхалка ўтрупянеў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуліга́нства, ‑а, н.
Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку, якое выражае яўную непавагу да грамадства, да годнасці чалавека; крайняе бясчынства. З’явіўся ў вёсцы і першы паліцэйскі. Гэта быў .. Міцька Заяц, які да вайны паспрабаваў не адну спецыяльнасць і адусюль яго выганялі за п’янкі і хуліганства. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыганы́, ‑оў; адз. цыган, ‑а, м.; цыганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. цыганкі, ‑нак; ж.
Народнасць індыйскага паходжання, якая жыве часцей за ўсё качавымі і паўкачавымі групамі ў Еўропе, Азіі і Афрыцы. Цэлымі табарамі, у вялікіх палатняных будках, праязджалі чорныя, асмаленыя сонцам цыганы. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цярні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, кусты і пад.).
2. перан. Поўны цяжкасцей, пакут, нягод. Максім слухаў.. [Міколу] з напружанай увагай і ўяўляў сабе цярністы шлях, які за кароткі час давялося прайсці Клінцэвічу. Машара. У маім сэрцы — апавяданне аб цярністых дарогах адважных. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частата́, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.
1. Уласцівасць частага.
2. Спец. Колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў у якую‑н. адзінку часу; велічыня, што выражае колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў за адзінку часу. Частата пульсу. □ Аляксей глядзіць на паказанні прыбораў: напружанне, сіла і частата току нармальныя. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаява́ць, чаюю, чаюеш, чаюе; незак.
Разм. Піць чай; праводзіць час за піццём чаю. На стале ледзь чутна звінеў самавар, дрыжаў язычок плашкі, а ездавыя ў сподніх з расхрыстанымі грудзьмі сарочках сядзелі на нарах адзін насупраць аднаго і, гучна студзячы кіпяток, абліваючыся потам, чаявалі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасціме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца шэсць месяцаў. Шасцімесячныя курсы. // Разлічаны на шэсць месяцаў. Жанчына ішла, горда ўскінуўшы галаву, валасы ў яе былі ў дробных кудзерках — шасцімесячная завіўка. Арабей.
2. Узростам у шэсць месяцаў. Шасцімесячнае дзіця.
3. Які належыць за шэсць месяцаў. Шасцімесячны аклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штоты́дзень, прысл.
Кожны тыдзень; на кожным тыдні. Газета [насценная] выходзіла штотыдзень, і выпускалі яе мы ўдвух з Каробкам Паўлам. Навуменка. Прыклаўшы натруджаную далонь да шчакі, подбегам ішла яна за сынам і ўсё паказвала, каб з выплаты купіў сабе боты, .. каб штотыдзень адпісваў ёй пісьмы. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шука́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выказвае пошук каго‑, чаго‑н. Шукальныя рухі.
2. Які імкнецца здабыць чыю‑н. прыхільнасць, спагаду. Аўгінька сціху, не падымаючы рукі, паціснула яго за кончыкі пальцаў і, зазірнуўшы ў вочы яму сваім асабліва блізкім, шукальным поглядам, прашаптала: — Пойдзем, Віця... Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстэ́рн, ‑а, м.
1. Той, хто здае экзамены за які‑н. вучэбны курс без вучобы ў адпаведнай навучальнай установе.
2. У дарэвалюцыйнай школе — вучань, які не жыве ў інтэрнаце пры навучальнай установе.
3. Уст. Пазаштатны ўрач, які бясплатна працаваў у бальніцы для праходжання практыкі.
[Ад лац. externus — знешні, вонкавы, старонні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)