вы́раўняцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

1. Тое, што і выраўнавацца.

2. Разагнуцца, выпрастацца.

Жанчына, убачыўшы нас, выраўнялася, прывіталася.

3. Размясціцца па прамой лініі, параўняцца.

Калона выраўнялася.

В. ў рабоце з кім-н. (перан.).

4. Стаць лепшым (у фізічных або духоўных адносінах).

Хлапец выраўняўся і пастрайнеў.

|| незак. выро́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяршо́к², -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

1. Верхняя частка чаго-н.; верх, верхавіна.

На самым вяршку.

В. дрэва.

Вяршкі і карэньчыкі.

2. мн. Густы тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася.

Збіраць вяршкі (таксама перан.: браць самае лепшае).

3. мн. Тое, што і верх (у 7 знач.).

|| прым. вяршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; гладзь; -джаны; незак.

1. каго-што. Лёгка, ласкава праводзіць рукой па чым-н.

Г. па галоўцы (таксама перан.: патураць каму-н.). Г. супраць шэрсці (таксама перан.: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).

2. Тое, што і прасаваць¹.

|| зак. пагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

|| наз. гла́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заве́са, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Адна з дзвюх металічных пласцін, якімі прымацоўваюцца да вушака дзверы, аконныя рамы і пад.

Дзверы на новых завесах.

2. Тое, што і заслона (у 1 знач.).

Снежная з.

З. туману.

|| памянш. заве́ска, -і, ДМе́сцы, мн. -і, -сак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імгла́, -ы́, ж.

1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу, крышталікі інею ў паветры, дробны снег.

Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.; смуга.

3. перан. Пра тое, што перашкаджае добра бачыць, успрымаць навакольнае.

Вочы наліваюцца імглой ад крыўды.

4. Пра невыразнае, незразумелае, забытае.

З імглы ўспамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня.

Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).

2. Ашуканства, падман.

Многа пабачыў на вяку ашуканства і няпраўды.

3. у знач. вык. Не адпавядае сапраўднасці.

Н., што ён памяняў месца працы. — Ён твой сябар? — Н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзяры́; -дра́ны; зак.

1. што. Тое, што і парваць (у 1 і 2 знач.).

П. паперу.

П. адзенне.

2. каго. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак, звяроў).

Каршун падраў многа курэй.

3. чаго. Пацерці на тарцы нейкую колькасць чаго-н.

П. крыху бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

све́дчанне, -я, н.

1. Паведамленне асобы пра тое, сведкай чаго яна была.

Па сведчанні старажылаў, гэты млын тут стаяў даўно.

2. Факты і рэчы, што з’яўляюцца пацвярджэннем чаго-н.

Гэтыя лічбы — с. пра добрыя поспехі.

3. Дача паказанняў на судзе.

Праўдзівае с.

4. Афіцыйнае пацверджанне сапраўднасці чаго-н.

С. медыцынскай камісіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проціва́га, -і, ДМа́зе, ж.

1. Груз для ўраўнаважвання сіл, якія дзейнічаюць у машынах, збудаваннях (спец.).

2. перан. Тое, што процідзейнічае, процістаіць чаму-н. іншаму.

Адна думка служыць процівагай іншай.

У процівагу, прыназ. з Д — у адрозненне ад каго-, чаго-н., супраць каго-, чаго-н.

Выставіць прапанову ў процівагу апаненту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Стварыць у думках, вынайсці, здагадацца што-н. зрабіць.

П. мелодыю.

П. адгаворку.

2. каго-што і з дадан. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе.

Ты ўсё прыдумаў, гэтага там не было.

|| незак. прыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)